БЫЗ ГОДУ НЫДІЛЯ. Кароткі час. Галя у нас, як кажуть, быз году ныділя. Ялач Драг. БЫК МУРАВІЦКОГО. Пра дужага, але неразумнага чалавека. Усе ў хаці пэрабіў гэты бык Муравіцкого. Макава Ганц. БЫ НА ВЫСІЛЛІ. Павольна, марудна (збірацца). Шо ты чухаішса бы на высіллі, даўно пора уже буты каля канторы. Крытышын Іван. БЫ СВЫННІ В ДОШЧ. Не да твару. Скынь гэты завушныці, бо тобі в іх так хорошэ, бы свынні в дошч. Крамно Драг. БЫ ШЛЕМІН ВОЗ. Пра вельмі нязграбнае, няўдалае. А гета твоя каляска бы шлёмін воз. Альшаны Стол. ВАЛ ВАЛОМ. Многа. С поезда згрузілі вал валом мэшкоў з бульбою, а пшэніцы і ў поміні нема. Бастынь Лун. ВАЛЫТЫ В ОДНУ КУЧУ. Змешваць розныя рэчы. Трэба розлічаты горох і сачывыцю, а ны валыты всё в одну кучу. Уласаўцы Іван. ВОДЫ НЫ ЗМУТЫТЫ. Не зрабіць нічога дрэннага. Быры, сынок, кого хочыш у жынкы. Я ўжэ старая і воды ны змучу вам. Уласаўцы Іван. ВОЛАМ ХВОСТЫ КРУЦІЦЬ. Не мець сталага занятку. Не хочэш вучыцца, то после школы пойдзеш волам хвосты круціць. Цна Лун. ВОРОНЯКА ЗЛОВІТЫ. Не ўбачыць па няўважлівасці. Зноў вороняка зловіў, як коровы пасьвіў — у шкоду поўлазілі. Валішча Пін. ВОРОЧАТЫ ДУШУ. Выклікаць непакой. Аж душу ворочало, колі од сына весточкі ны було. Дружылавічы Іван. ВОРОЧАТЫ МОЗГАМЫ. Думаць. А ты ворочай мозгамы, чого паны ны хотілы дылыты зэмню. Бездзеж Драг. В СВЫННЁЧЫЙ ГОЛОС. З вялікім спазненнем. Прышла на высілле в свыннечый голос і хочэ шось побачыты. Уласаўцы Іван. ВСЫПАТЫ В РУКАВ ПОПЫЛУ. Спаліць, падпаліць што-небудзь. Всыпав він і ім в рукав попылу — згорілы. Вялікі Лес Драг. ВЭРНУЦЬ (ВАРНУЦЬ) ГОРЫ. 1. Цяжка працаваць. І вэчэром можна забіць дзірку, то ж не вэрнеш горы на своёй робоці. Рубель Стол. 2. Крыўдзіць, нагаворваць. Яе анно пальцом чапі — такіе будзе заўтрэ пры людзех горы варнуць. Макава Ганц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
115 👁