ВЭРХ БРАТЫ. Пераважаць. А зарэ жінка вэрх бырэ над мужыком, ны то, шчо колысь. Уласаўцы Іван.
ГАННЫН АРХЫВ. Надзейная схованка. Шчо, Костюк, знов жынка сало в Ганнын архыв сховала? Бездзеж Драг.
ГЛЯДЗЕЦЬ НЕМА НА ШЧО. Пра брыдкага, непрыгожага. Ну і жонку прывёз, глядзець нема на шчо. Цна Лун.
ГОЛОВА ДУБОВАЯ. Пра неразумнага, някемлівага чалавека. Він хочэ в інстітут поступаты. Сміх одын! Голова дубовая! Він і ў школы ны гучыўся. Уласаўцы Іван.
ГОЛОВУ ПРОДОЎБЦІ. Вельмі надакучыць. Зайшла п ты к ему, погомоніла б, а то вон мне ўжэ голову продоўп, пытаючы, чому не заходзім. Альшаны Стол.
ГОЛОСОМ ГОЛОСЫТЫ. Моцна плакаць. На всэ сыло голосом голосыла, ек батька на фронт забыралы. Крытышын Іван.
ГОРЛО ДРАЦЬ. Моцна крычаць. Ну, ціхо вы, драчы. Калі ні прыйдзеш — усе горло дзеруць. Макава Ганц.
ГОСТРЫЙ НА ЯЗЫК. Языкасты. А дівчына попалась гостра на язык. Пажэжын Малар.
ГРАТЫ НА НЕРВАХ. Нерваваць, злаваць. Ны грай мні на нервах. Пажэжын Малар.
ГРЫШЫТЫ БОГУ. Без прычыны скардзіцца на свой лёс. Стыдно тубі грышыты богу, ны убіжаный нычым. Ялач Драг.
ГУБУ ЗАКОПЫЛІЦЬ. Пакрыўдзіцца. Раі не ўспееш слово сказаць, як ужэ губу закопыліць, дзень говорыць не будзе. Рубель Стол.
ДАЙ БОГ НОГІ. Пра шпаркія ўцёкі. Біг так, шо дай бог ногі, дэ і сыла узялася. Ялач Драг.
ДАСТАЦЬ ДУХІ. Моцна пабіць, пакараць. Хутко духі достане за гэтэ яблыко чэрвівэ. Макава Ганц.
ДАТЫ ЖАРУ. Нагнаць страху, накрычаць. Ну й дала ёму жінка жару, довго тырпіла, ны выдыржала. Дружылавічы Іван.
ДАЦЬ ДУХУ. Паказаць прыклад. Дае духу заўшэ, як прыдэ помагаці. Хорошэ дзівіцісь. Шылін Бяроз.
ДАЦЬ ЧАДУ. Пагуляць ад душы. Добрэ далі чаду мы там на вэселлі. Цна Лун.
ДО НІТКІ (НЫТОЧКІ). Усё без астатку, да апошняга (забраць, панесці). Забраў жэ ўсе до ніткі, нічого не оставіў. Альшаны Стол. Посварыўса, накрычаў на ўсіх і
84 👁