ШЫМОРОДЬДЕ н. Драбяза (трэскі, галінкі і інш.). Шымородьде заваряе пуд ногамы. Пескі Кобр.
ШЫПОТА, ШЫПУТА ж. Ігліца. Шыпоты нагрыбла. Кустын Брэсц. Мурахі тегнуть шыпуту. Дубіца Брэсц.
ШЫПУЛЬКЫ мн. Тое ж. Я грыбла шыпулькы. Вавулічы Драг.
ШЫПТУНЧЫКЫ мн. жарт. Дрожджы. У магазін прывызлы шыптунчыкы. Вавулічы Драг.
ШЫРСЯНКА ж. Вязаная хустка. Раній у нашому сылі ходылы в шырсянках. Ляхавічы Драг.
ШЫРЫШ м. Тонкая ледзяная скарынка на вадзе, кавалачкі лёду на вадзе. Шырыш плывэ, рыка замэрзаты будэ. Гершоны Брэсц.
ШЫРЫШЫТЫ незак. Пакрывацца тонкай скарынкай лёду. Почынае шырышыты, вжэ рыка замэрзне. Гершоны Брэсц.
ШЫТКІ мн. Санкі. Шыткі стоялі на дварэ. Сухопаль Пруж.
ШЫХАВАЦЬ незак. Шанцаваць. Мне так шыхавала, што я насобірала поўны кош грыбоў. Галоўчыцы Пруж.
ШЫХЫВНЫЙ прым. Удалы. Шыхывный дэнь вчора був. Сварынь Драг.
ШЫШАК м. Гронка. У том шышаку аж пять горэхоў було. Валішча Пін. Гузак. Такого шышака набіў на голове. Валішча Пін.
ШЫШКА ж. Аздоба на караваі. Шышкі, калачэ пекуць да на коровай вешаюць. Велле Стол.
ШЭБУРШЭТЭ незак. Рухацца, варушыцца, мітусіцца. Вото ужэ гэтэ дітэ шэбуршэть. Радастава Драг.
ШЭЙДА ж. зневаж. Неахайная жанчына. Прыберы ў хаце, а то як у той шэйды. Люсіна Ганц.
ШЭЙПАК м. Укладка з дзесяці снапоў. У шэйпаках жыто. Ляхавічы Драг.
ШЭМЭТНУТЫ зак. Кінуць моцна. Як шэмэтнуў его на зэм. Корова шэмэтнула рогамі тэля. Валішча Пін.
ШЭПКА ж. Ігліца. Прывэзэтэ шэпкі свэнкі подослатэ. Дзмітравічы Кам.
ШЯПКА ж. Верхавіна дрэва. Пойшов дошч, і сховалыся пуд шяпкою дуба. Астрамечава Брэсц.
83 👁