Валішча Пін. Став косіті, а коса нэ косіт, шчэтка одна. Сакалоўка Пін. ШЧУР м. Пацук. І шо гэто за лыхо на мою голову: ныяк ны можу од шчурув збавытыся. Судзілавічы Бяроз. У гэтой старой хаты було много шчуров. Макраны Малар. Шчур вэлікі був. Хваросна Пін. ШЧУХА ж. Памылка пры тканні. Накідаючы ў ніт, я зрабіла шчуху. Баравікі Лун. ШЧЫ, ШЧЭ прысл. Яшчэ. Дайтэ мне шчы кілограм цукерков. Камень Пін. Шчэ однэ ейцэ ў салат полупі. Валішча Пін. ШЧЫНКА, ШЧЫНОК, ШЧЫНЫК, ШЧЭНОК м. Пласт сена ці саломы, які можна ўзяць граблямі і панесці. Прынэсы шчэ шчынку сіна. Радастава Драг. Взяв кынув шчынок коровы. Гершоны Брэсц. Шчыныкі — то маленька хапка сіна. Макраны Малар. Сухое сіно збырають у шчыныкі. Ляхаўцы Малар. Трэбо шчэнок шчэнятэ. Дзмітравічы Кам. ШЧЫНЕТЫ, ШЧЭНЯТЭ незак. Пластаваць, зграбаць. Ты будэш шчынеты, а я буду подаваты на стожок. Ляхаўцы Малар. Ідэма шчэнятэ сіно. Дзмітравічы Кам. ШЧЫПЯРЫ мн. Пер'е цыбулі, часнаку. Елі шчыпяры с соллю. Нецеч Бар. ШЧЭРУБІНА ж. Дзірка. Голка ў шчэрубіну ўпала. Валішча Пін. ШЫБАДА ж., ШЫБОД м. Ігліца. Шыбада сыпаласа з голля. Падкраічы Бяроз. Колючый шыбод. Шыбоду нагрыблы. Сялец Кобр. ШЫВАНКА ж. Хустка. Я собе недаўно шыванку купіла. Цераблічы Стол. ШЫВЭРЫТЫ незак. Гаварыць абы-што. Той дзедзько шывэрыть нывыдомо шо. Сварынь Драг. ШЫДЭЛАК м. Кручок для вязання. Вельмі добры купіла шыдэлак. Мазуркі Лях. ШЫКАТА ж., ШЫКУТ м. Гл. шыбада. Шыкоты нагрыбсці можна. Парасляны Пруж. Ужэ падае шыкут. Ваўкаставец Кам. ШЫЛЁХНУТЫ зак. Зашамацець, зварухнуцца. Шось шылёхнуло в соломэ. Сварынь Драг. ШЫЛЫСТУНЫ мн. Бомы, званочкі. На коны наложылы шылыстуны. Камянюкі Кам. ШЫЛЭПНЯК м. Густыя кусты. Дэсь у шылэпняку курыця сыдыть. Астрамечава Брэсц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
117 👁