Старонка 269
◀ / 297 ▶
Ю ЮКНА мн. Вокны. Юкна булы одкрыты. Ботава Пін. ЮР м. Він. Глядзі, бо там юр, утопісса. Азярніца Лун. ЮРКО н. Кіёчак для вязання снапоў. Возьмы юрко на полэ. Олтуш Малар. ЮРЧЫК м. Вялікі каравай хлеба, які клалі ў жыта, што ўзыходзіць, каб быў лепшы ўраджай. Юрчык схавався, то хлеп новы вырос. Сварынь Драг. ЮСТРО н. Люстэрка. Я купыла юстро. Высокае Бяроз. Вона подывылась у юстро. Заверша Драг. Дівчына стоіць каля юстра. Сулічава Драг. У хаты на стыні вісыть юстро. Вавулічы Драг. Вона тылько і дывылася в юстро. Замшаны Малар. Мы купылы шкап з юстром. Парахонск Пін. ЮХА ж. 1. Бульбяны суп. Юха вдалася добрая. Гальцы Стол. 2. Халадзец. Юха на вяселлі была перасолена. Востраў Ганц. Зваріла голову і ногі на юху. Альшаны Стол. 3. Кампот. Юха вэльмы смачна з свіжых яблык і вышэнь. Моталь Іван. ЮШКА І ж. 1. Булён. Хвороми подалі курыную юшку. Камень Пін. 2. Суп з крыві і перацёртай мукі. Кроў з паршука збяры, юшку зварым. Нецеч Бар. 3. Вадкая частка стравы. Гушчу забрала собе, а мне оно юшку покінула. Валішча Пін. ЮШКА ІІ ж. Засоўка ў коміне. Аткрый юшку, а то поўная хата дыму. Дамашэвічы Бар. Закрываць юшку рана. Заполле Лях. У новую піч поставілы дябэлые юшкі. Церабяжоў Стол. ЮШНЫК м. Халадзец. Я пайду в город, куплю голову і навару юшныку. Ботава Пін. ЮЦ, ЮЦЬ м. 1. Страўнік. Іжа попадае зразу в юц, а посля в кышкэ. Брашэвічы Драг. Маты прыбырала кышкы і вымыла юця. Ялач Драг. 2. Сальцісон. Маты зробыла юца. Журавок Іван. Прыложы камынём юця. Дарапеевічы Малар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 297 ▶