ЧЭНЭТЭ незак. Начыняць чым-н. Чэняць тонкі кішкэ мнесом. Сварынь Драг.
ЧЭТВЭРТЫНА ж. Чацвёртая частка. У мэнэ двенаццата доля, у тэбэ ж чэтвэртына була, хіба я нажыву на ій. Радзеж Малар.
Ш
ШАБАЛДІТЫ, ШАЛДІТЫ незак. экспр. Гаварыць абы-што. Він шабалдів бэз толку. Перавысь Малар. Шо воны там шалдять. Вулька Сіманаўская Драг.
ШАБЁШКА ж. Кашалёк. Він носыв у шабешцы оно копейкы. Кулякі Іван.
ШАБЭЛЬ м., ШАБЛІ мн. Фасоля. Маем куліш с шабэлем вэльмі смашный. Яміца Малар. Маты пусадыла шаблі. Дубіца Брэсц. Маты наварыла супу з шаблямы. Пажэжын Малар.
ШАВЕЛЬ, ШЕВЕЛЬ м. Казытанне. Мой брат боіцца шавелю. Запроссе Лун. Вона боіцца шевелю. Кажан-Гарадок Лун.
ШАДЗЕЛІК м. Кручок для вязання. Купі ў крамі шадзелік. Падлаззе Лях.
ШАЙНЯ ж. Сумка з лазовай або бярозавай кары. Покладзі ў шайню сала. Альшаны Стол.
ШАЛАТА ж. Салата. У городі ростэ шалата. Дружба Брэсц.
ШАЛЕНЕЦ м. Шальнік. Шаленец — лечэбна трава. Камянюкі Кам.
ШАЛЕПАТЫ, ШЫЛЁПАТЭ незак. Казытаць. Кынь шалепаты, я так боюся стого. Страдзеч Брэсц. Шось у мына за пазухыю шылёпае. Субаты Драг.
ШАЛІВКА, ШАЛІФКА ж. Шалёўка. Завтра будым шалёваты шалівкою хату. Шэбрын Брэсц. У його посьля шалювання хаты осталося мныго досок — шалівок. Хмелева Жабін. Шаліфкою обіваты хату. Азяты Жабін.
ШАЛІНЕЎКА, ШАЛІНОЎКА, ШАЛІНЫВКА, ШАЛЯНІЎКА, ШАЛЯНЫЎКА, ШЫНЫЛІВКА, ШАЛІФКА ж. Шарсцяная квяцістая хустка. Сын прынёс маці квяцістую шалінеўку. Баравікі Лун. Гэта шаліноўка ідзе табе да твару. Нецеч Бар. Дівчына була в хорошій шалінывцы. Гутава Драг. Шалінывку зав'езують тоды, ек холодна погода. Ляхавічы Драг. Трэба завязаць шыляніўку. Панкі Івац. На свято вона зложыла новэ пальто і
79 👁