ЧУЧЫРЫПОК м. Яйка без шкарлупіны. Курыця знысла чучырыпка. Заверша Драг.
ЧУШКО н. Пятля для вяровак у лапцях. Порвалос чушко в постоловы. Гарбаха Іван.
ЧЫБРУШКА ж. Божая кароўка. Чыбрушка пувзла пу лыстковы. Дубіца Брэсц.
ЧЫКІЛДА м. і ж. Кульгавы чалавек. Ты, Мар'я, сама схадзі па яго, а то гэты чыкілда пакуль зачыкілдае, то й вечар надыдзе. Кукава-Бор Ганц.
ЧЫКОЛОТКА ж. Каленца. Стэблына мае чыколоткы. Адрыжын Іван.
ЧЫКОЛОТОК м., ЧЫКУЛОТКА ж. Шчыкалатка. Чыколоток забыв мыцно. Перавысь Малар. Завязала чыкулотку. Макраны Малар.
ЧЫМАЛО прысл. Многа. Вэсною в нас рыбы завсёды чымало. Гальцы Стол.
ЧЫМЧУРА ж. Высокая прычоска. Понароблялы гэты чымчуры, аж гадко дывытысь. Журавок Іван.
ЧЫНОВАТЫ прым. Вытканы ў чатыры панажы. Полотно такое ткут у чэтыры ніты, называют чыноватэ. Бузуны Пруж.
ЧЫНОВАТЫНА ж. Тканіна, вытканая асаблівым спосабам. Чыноватына в косэ і по-суконому і в кружкэ. Сварынь Драг.
ЧЫНЫ мн. Планачкі ўнізе каля асноўнага бруска, якія служаць для падліку пасмаў і раздзялення нітак асновы на два рады. Зробы колочка ля чыныв. Папіна Драг.
ЧЫПУРЫЧОК м. Шампіньён. Коло нас чыпурычок росце. Адвержычы Стол.
ЧЫРКА ж. Чырок. Вісім чырок було забыто. Астрамечава Брэсц.
ЧЫРЫМШЫТЫ незак. Шкрабаць, пяршыць. Шось в горлы чырымшыть. Вавулічы Драг.
ЧЫСЛЕНІК м. Каляндар. Коло вокна повісь чысленік. Вулька І Лун.
ЧЫСНЫЦЯ ж. Тры ніткі, якія ўваходзяць у пасма. Чысныця одна дысята доля пасма. Шэбрын Брэсц. У пасмовы дэсыть чысныць. Папіна Драг.
ЧЫТРАДЬ ж. Сшытак. Сів на ровэр і поіхав по чытрадь. Саха Драг.
ЧЫЧКА ж. Бацвінне. Чычок нарвала ля свынэй. Вялікі Лес Драг.
77 👁