зав'язала шаляныўку. Гошава Драг. На базары продавалы шаляныўкы. Сулічава Драг. Дэ ты дустала такую шынылівку? Бабічы Кам. Маты купыла доццы нову шаліфку. Чвіркі Кам.
ШАЛУПАЙКА ж. Лупіна. Звары шалупайкы свынюм. Ляхавічы Драг.
ШАМАЦЬ незак. Гаварыць непатрэбнае, неразумнае. Не шамай шчо не трэба. Рамель Стол.
ШАМОЛЬКАЦЦА незак. экспр. Працаваць марудна. Якая гэта работніца з яе: шамолькаецца сабе памаленьку. Гарадзішча Бар.
ШАНДРІТЫ незак. Чысціць абутак да бляску. Чоботы заблышчать тогды, як іх добрэ шандріты. Закляценне Драг.
ШАНОК, ШЯНОК м. Драўляная пасудзіна ёмістасцю 6 пудоў. Я тыпэр россіяв шанок овса. Дастоева Іван. Жыта наміралі п'ять шянкув. Падбела Кам.
ШАНЬКА ж. Скураная торбачка. У мене цэлая шанька цыбулі выросла. Цераблічы Стол. Учора поўну шаньку набрала грыбоў. Запроссе Лун.
ШАПА, ШАХВА ж. Шафа. У кажный хаты е шапа з юстром. Заверша Драг. У шапы вісыть святное вбранне. Моталь Іван. Марынка положыла шкарпэткі в шахву. Сушытніца Малар.
ШАПКА ж. Верхні сноп, якім канчаюць стог. На стошку соломы назбырав да звязав двома пэрэвясламы, да завэршыв стошка шапкою. Гарадная Стол. Перакладзіна над вушакамі. На сподок ставят два стоекы, а на стоекы кладэцца шапка. Горск Бяроз.
ШАРАБАН м. Воз. По вуліцы проехаў шарабан. Лядзец Стол.
ШАРГА, ШЯРГА ж. Мяцеліца, бура. От ужэ узнялася шарга, шо світа ны выдно. Заверша Драг. Цілый дэнь на дворі шарга. Пяшкова Іван. Ох і шярга росходылася. Пескі Кобр.
ШАРАКІ мн. Порткі. Бацька адзеў новыя шаракі. Гута Ганц.
ШАРОВАТЫ, ШАРУВАТЫ незак. Скрэбці. Шароваты нагавіцы цэгліною. Валішча Пін. Пудлогу трэба завтра шаруваты. Карсынь Іван.
ШАСТУН м. Сяннік. Даўней усё на шастунах спалі, бо лошкі былі дзеравяныя. Дзяніскавічы Ганц. Ён уклаўся на шастун. Баравікі Лун. Шастун быў короткі. Запроссе Лун.
77 👁