ТЫРТУШКА ж. Цёрка. Положы на місцэ тыртушку. Рыкавічы Жабін. На полыці е місце для тыртушкы. Агароднікі Кобр.
ТЫРУЮ н., ТЫРУЯ ж. Пілавінне. Коло цыркуляркы лыжало свіжэ тырую. Трудавая Іван. Тыруя получаіцьця пры різанні дэрыва. Закляценне Драг.
ТЫСЕЧНІК м. Лекавая расліна. Тысечнік — лечая трава. Шэбрын Брэсц.
ТЫСЯЧЭНЫШКА ж. Сараканожка. Нывжэ в тысячэнышкы стылько много ныг. Ляхавічы Драг.
ТЫТІН, ТЫТІНЬ м. Тытунь. Він скурэв пачок тытіну. Корчыцы Кобр. А тут ростэ тытін. Гершоны Брэсц. Тытінь вырос на городы. Ляхавічы Драг.
ТЫТЫРУК м. Цецярук. Батько на охоты забыв тытырука. Людвінова Драг.
ТЫЦАТІ незак. Шукаць. Тыцала ў прыпечку, кэб якого запалка найті. Сакалоўка Пін.
ТЬМЕНЫ прым. Бардовы. Я пушела тьменэ плате. Радастава Драг.
ТЭБЛЁВАТЫ незак. Свідраваць. Я дэрэвыну тэблёвав тэбэлем. Падкраічы Бяроз.
ТЭЖ прысл. Таксама. Я, як і мой брат, тэж люблю іграць на гармоні. Галоўчыцы Пруж.
ТЭЙГАНІ мн. Пельмені. Ба, добрые ўдаліса тэйгані. Любань Лун.
ТЭНУТЫ зак. Зрушыцца з месца. Автобус тэнув. Саха Драг.
ТЭРПЕТЫ незак. Цярпець. Так боліть, шчо нельга й тэрпеты, а тэрпеты мусіш. Валішча Пін.
ТЭРПНУТЫ незак. Нямець. Рука почала тэрпнуты. Кустын Брэсц.
ТЭРТКА ж. Цёрка. Тэрткою натэрты картоплёў. Валішча Пін.
ТЭРТЫ незак. Церці, мяць. Як лён добрэ вылежыцца, до ёго можна тэрты. Валішча Пін. Як стане мнекій, ужэ можна тэрты, трэмо в тэрныці. Олтуш Малар. Картоплі тэрты на бабку чы на млінцы? Спорава Бяроз.
ТЭТЭРА ж. Вясельны гасцінец. Памянш. тэтэронька. Вэрнітэса по тэтэроньку, прыданочкам на вэчэроньку. Гальцы Стол.
ТЭЧКА ж. Гаспадарчая сумка. Возьмы тэчку і сходы в магазін по хліб. Здзітава І Бяроз. Тэчка с хлібом стоіть на лавцы. Дзеткавічы Драг. Школьная сумка. Як я йшла в пэршый клас, то мні купылы хорошу тэчку.
83 👁