Мінянка Кобр. Кнышкы булы зложаны в тэчку. Хмелішча Малар. Тэчка с кнышкамы була важкая. Бярозавічы Пін. Діты з тэчкамы ідуть у школу. Юнішчы Стол.
ТЯГЛІЙ м. Працавіты чалавек. Ныздарма мынэ тягліём зовуть. Оно знаю тягну, а іншыі одпочывають. Моладава Іван.
ТЯЖ ж. Два вяровачныя кольцы або вяроўка на ярме, на канцы якой мацуецца канец дышла. Яром з тяжэю, бэз тяжэі. Наплетена тяж. Альманы Стол.
У
УБКОСОК м. Месца, дзе выкасілі траву. Устався убкосок с краю. Гершоны Брэсц.
УБЛОВЛІВАТЫ незак. Вылоўліваць. Пучалы убловліваты дычыну. Казловічы Брэсц.
УБЛЫСЫТЫ зак. Зняць кару. Дружба Брэсц.
УБУРІГ, УБУРЫГ м. Абарог. Всё плачэ, шчо сіна ныла, а вжэ убуріг повный. Харсы Брэсц. Пут убурігом лыжело сіно. Дубіца Брэсц. Батько с сыном складають сіно в убурыг. Камянюкі Кам.
УБЦЭНЬГІ, УБЦЭНЬКЫ мн. Абцугі. Убцэньгі і гвозді лыжалы на полкі. Клейнікі Брэсц. Гвозді выймають убцэнькамы. Пугачова Брэсц. Вытягае гвозды убцэнькамы. Дружба Брэсц.
УВОБГАТЫ зак. Шчыльна скласці, уціснуць. Усё у чумайдан увобгала. Корчыцы Кобр.
УВЫВІЧ м. Палатно, якое дораць навароджанаму. Кума накрыла дытя увывічом. Казловічы Брэсц.
УВЭРЭДА ж. Стомленасць, зморанасць. Од важкоі роботы у моі бабы була увэрэда: права рука вельмы боліла. Багданаўка Лун.
УГЕ прысл. Ужо. Уге змеркалосо. Сінкевічы Лун. Уге всё гатова. Пузічы Лун.
УГНОЯТЫ незак. Угнойваць. Як шо полэ добрэ угнояты, то вродыть хороша. Забалацце Малар.
УГНЫРЫТЫСЯ, УГНЭРЫТЫСЯ зак. неадабр. Задумацца, засяродзіцца, апусціць галаву ў задуменні. Шо ты йдаш, голову угнэрыўшэ, ныкого кругом ны бачыш. Аляксеевічы Драг. Угнырывся в тую кнігу і ны чуе. Кустын Брэсц.
УГРАЗЫТЫ, УГРАЗЭТЭ, УГРОЗЫТЫ зак. Разверадзіць (рану). Як угразыла рану, то думала, шо кончу-
118 👁