ТЫГЭЛІК, ТЫДЕЛЁК м. Тыгель. Постав тыгэлік на прыпэк. Камянюкі Кам. У тыдельку жарылось сало. Ваўкаставец Кам. Памянш. тыгелічок. Пах сала, шо жарылось в тыгелічковы, був чуты аж на дворі. Смолін Брэсц.
ТЫЖДЭНЬ, ТЭЖДЫНЬ м. Тыдзень. Другы тыждэнь садымо картоплі. Дружба Брэсц. Прэдымо додому чырыз тэждынь. Брашэвічы Драг.
ТЫКАВКА ж. Верашчака. Там зробляна тыкавка, возьмы поіш. Ляхаўцы Малар.
ТЫЛУШКА, ТЭЛУШКА ж. Карова. Вчора тылушка вродыла тыле. Ланская Малар. Тэлушка с пэршым тэлетом. Ляхаўцы Малар. Тэлушке выганеють на пашу рано. Радастава Драг. Цяля. Нашу тэлушку зваты Маліна. Гаравіца Драг. Тэлушка цэлы дэнь стояла ў хлеве. Валішча Пін.
ТЫЛЯ н. Цяля. Твое тыля в мое жыто бегае. Гершоны Брэсц.
ТЫНОТЫ мн. Цянёты. Ну і попала я ў тыноты. Карсынь Іван.
ТЫПАР, ТЫПЭР, ТЫПЭРА, ТЭПЭР прысл. Цяпер, сёння. Тыпар на дворі тыпло. Брашэвічы Драг. Тыпэр будэ высілле в нас. Сулічава Драг. Тыпэр добра погода. Дастоева Іван. Тыпэра дома матэры нэ будэ. Адвержычы Стол. Тэпэр трэба ўсэ зробіты. Валішча Пін.
ТЫПЕРЫЧКА, ТЫПІРЫЧКО прысл. Тое ж. Тыперычка діты пойшлы на экскурсію. Пяшкова Іван. Тыпірычко вітэ ны найдытэ бабів старэх. Дружба Брэсц.
ТЫПСТЫ незак. Моцна трэсці. Тыпэ мынэ за плэчы. Вулька Сіманаўская Драг. Шукаць. От дэ вона, а я йійі тыпу, шукаю. Сіманавічы Драг.
ТЫПЭЦЬ м. Сівец. Тыпэць пуріс, куса ныек його ны бырэ. Сварынь Драг.
ТЫРНУТЫ, ТЭРНУТЫ зак. Церануць. Тырнув рукою по столу, а там мокро. Кустын Брэсц. Тэрнуты запалком об сцірку. Валішча Пін.
ТЫРПУГА, ТЭРПУХА ж. Мянташка. Батько взев тырпугу і пуйшов кусыты. Яміца Малар. Батько гострэв тэрпухою косу. Перавысь Малар.
ТЫРПУЖЫТЫ незак. Мянціць. Рано батько тырпужыть косу. Радзеж Малар.
ТЫРТУН м., ТЯРТУХА ж. Бульбяная бабка. Маты пычэ тыртуна. Дубіца Брэсц. Тяртуха смачная получыласа. Адрыжын Іван.
82 👁