нізваць. Палец так тузае, нарывае. Кустын Брэсц. Нога напухла й турзае. Валішча Пін. 2. Тузаць каго-н. Вон зачэпіў ёго вэроўкою і давай турзаты. Валішча Пін. 3. Расцягваць што-н. Турзаты воўну. Валішча Пін.
ТУКАРНЯ ж. Частка будынка, куды складваюць сталярскія прылады. Вжэ в тукарню шо й носа ны вопхнэш, скрызь тымы жылізякамы позавалював. Харсы Брэсц.
ТУЛІ мн. Цюль. Тулі навесілі на вокны. Навасёлкі Бар.
ТУЛІКА ж. Частка самапрадкі — кавалачак скуры з дзіркай, праз якую праходзіць нітка. І там туліка е, шо ныткі йдуть. Олтуш Малар.
ТУМАНЬ ж. Туман. Тумань такая густа. Рухча Стол.
ТУПО прысл. Вельмі павольна. От тупо воны йшлы. Вулька Сіманаўская Драг.
ТУРКАТЫ незак. Турбаваць, дамагацца. Туркай хлопця, хай ідэ. Вулька Сіманаўская Драг.
ТУРНУТЫ зак. Прагнаць. Турнуты трэба такого косара, оно траву портыть. Валішча Пін.
ТУРЫТЫ незак. Гнаць. Хутко турыты гусі, коровы, коны. Туры свого малого додому, хай спіть. Валішча Пін.
ТУТАКА, ТУТЫКА прысл. Тут. Тутыка болото, нэ ходы. Рэчкі Івац. Вось тутака некалі панскі двор быў. Слабажаны Бар. Тутыка рос ліс. Хабы Брэсц.
ТУТАЧКА, ТУТЫЧКА, ТУТЭЧКА прысл. Тое ж. Тутачка недалёка жыла яго родная сястра. Дзяніскавічы Ганц. Тутычка була хата муго діда. Гаравіца Драг. Куды гэта дзеўся Лявон? — А ён тутэчка. Арабнікі Пруж.
ТУТЭНЬКІ прысл. Тое ж. Тутэнькі ныкого нэ було. Моталь Іван.
ТУЧНЫЙ прым. Тлусты. Тяжко юму йты, бо тучный вэльмэ. Шышова Кам.
ТУЧЫЛО н. Тачыла. Ножа на тучыло погустрыв. Гершоны Брэсц.
ТУШОНІКІ, ТУШОНЦЫ мн. Тушаная бульба. А на сёння тушонікі будуць. Доўгае Івац. Цепэр мама такіх смачных тушонцоў наварыла, шчо мы аж пальчыкі облізалі. Рубель Стол. Елі тушонцы с капустою. Валішча Пін.
ТЫБЭЛЬ, ТЭБЫЛЬ м. Вялікі свярдзёлак. Купыв два тыблі. Навасёлкі Кобр. Возьмы тэбыль, іды додому. Шэбрын Брэсц.
ТЫБЭЛЬ, ТЭБЫЛЬ м. Клін. Майстор зробыв дэрэвляный тыбэль. Ляхаўцы Малар. Хучый затышытэ тэбля. Харсы Брэсц.
90 👁