кі Бяроз. Одна смола, як корова отэліца, молозіва есці нэ будэш. Шылін Брэсц.
СМОРЖОК м. Вузел. Крутая нытка в тэбэ, збыраюцца сморжкы, в'язаты ныдобрэ будэ. Спорава Бяроз.
СМОРОДЗІНА, СМУРОДЫНА ж. Чорныя парэчкі. Под окном росце смородзіна. Бастынь Лун. В кажного чуловіка в нас е тыпэр смуродына. Пажэжын Малар.
СМОРОДНІК, СМУРОДНЫК м. Кусты чорных парэчак. Смородніку пойду в гуркі наламлю. Бастынь Лун. Коло сажалкі ростэ густый смуроднык. Пажэжын Малар.
СМУГ м. Смоўж. Смугув на грыбах многа. Сіманавічы Драг.
СМУГУН м. Дыван, тканы ў палосы. Смугун вісыт на стыні. Лукава Малар.
СМУТНО прысл. Хмурна. На дворы шось смутно, можэ дошч будэ. Цюхінічы Брэсц.
СМУШКА ж. Снежка. Діты гулялы в смушкі. Смушкою туды попадэш? Моталь Іван.
СМЫКАНЫНА ж. Цяганне. Чы тобі бракуе смыканыны, нашо тобі шчэ картоплі самой смыкаты. Судзілавічы Бяроз.
СМЫКАТЫ незак. Цягнуць. Сіно до стожка смыкалы кіньмы. Жоўкіна Пін.
СМЫКАТЫСА, СМЫКАТЫСЯ незак. 1. Бадзяцца. Дэ ты смыкавса так? М. Вулька Пін. Вон смычэца недэ, а людзі ёго ждут. Шылін Бяроз. 2. Заставацца. Хорошэнько жны, коб колуссе за тобою ны смыкалося. Судзілавічы Бяроз.
СМЫТЮХ, СНЭЦЮХ м. Жаваранак. У густый траві мы найшлы гныздо смытюха. Белін Драг. От снэцюх у жыці спэвае. Шылін Бяроз.
СНЕГОВЕЦ, СНІГОВЭЦ м. Кароценькі гумовы боцік. Новыя снеговцы стоялі на лаўцы. Давыд-Гарадок Стол. Наложы сніговцы, бо мокро. Кустын Брэсц.
СНІТЭЙ, СНЭТЭЙ м. Галаўня. Снітэй чорны, бы сажа, ростэ в жыты. Горталь Івац. У ечмені много ростэ снэтэю. Шылін Бяроз.
СНОВАЛЫ мн. Прыстасаванне для снавання пражы. Понакладай сновалы на жэрды. Папіна Драг.
СНОВАЛЬНЫЦА, СНУВАЛЬНЫЦЯ ж. Тая, што снуе кросна. Вона сама ліпша сновальныца. Рухча Стол. Маты добра снувальныця, еі завшэ просылы засноваты
90 👁