кросна. Кустын Брэсц. Памянш. с н у в а л н о ч к а. Ох, моя снувалночка, дытынко моя. Сварынь Драг.
СНОВАЧКА ж. Гл. сновалы. Сную завшэ сновачкою. В. Лес Драг.
СНОЎНЫЦА, СНЫВНЫЦЯ ж. Тое ж. Унысы сноўныцу, трэба сноваты пражу. Судзілавічы Бяроз. Шчоб выткаты полотно, трэба его основаты на снывныці. Шэбрын Брэсц. Прынысэш снывныцю в хату і будэмо сноваты. Ляхавічы Драг. Сновалы мы ны на стэні, було добрэ, зроблена снывныця на нужках. Радзеж Малар.
СОБАКАРНЯ ж. Псярня. У нашого пана була добрая собакарня. Гершоны Брэсц.
СОВГНУТЫ зак. Штурхануць. Гляды, а то коб коцюбою часом ны совгнула. Кустын Брэсц. Ны товчэся тут коло пачэ, бо совгну вылкамэ. Субаты Драг.
СОВПАТЫСЬ незак. Сноўдацца, совацца. Совпалась то коло пачэ, то коло свынай. Субаты Драг. Совпалась цілый ранок коло пэчы. Вулька Дастоеўская Драг.
СОВПНУТЫСЬ зак. Тарканіцца, усунуцца. Совпнулась в двэры. Вулька Сіманаўская Драг.
СОДНІК м. Блінец на содзе. Смачных соднікаў напэкла мама. Давыд-Гарадок Стол.
СОКОР м. Таполя. В нас на дворі ростэ высокый сокор. Ляхавічы Драг. Коло школы ростэ сокор. Вавулічы Драг.
СОКОРІТЫ незак. Сакатаць. Вжэ так сокорять куры, будуть ныстты яйця. Кустын Брэсц.
СОКОРЫНА ж. Гл. сокор. Сокорыны ростуть вдовш гуліцы. Жычын Бяроз. Скількі гнёздув на сокорыні. Навасёлкі Кобр.
СОКОТІТЫ, СОКОЦЕЦІ незак. 1. Сакатаць. Сокотіты почала курыця. Матыкалы Брэсц. Куры почалі сокоцеці, трэба іці ў хлеўчык дзівіціс, шо там е. Пясчанка Бяроз. 2. перан. Многа гаварыць. І сокотіт, і сокотіт тая дзеўчына, не коб шо лепш зробіці. Шылін Бяроз. 3. Смяяцца. Во ёй росказвае, а вона сокотіт, аж заходзіца. Шылін Бяроз.
СОЛОМНЯНКА, СОЛОМЯНКА ж. Сяннік. Я з сыстрою спала на соломнянцы. Заверша Драг. Трэба було напхаты нову соломнянку, бо такая вжэ збылась. Кулякі Іван. Ложысь спаты на соломнянку. Гутава Драг. Я сходыла в клуню і напхала соломянку. Крамно Драг.
СОЛОМНЯНЫК м. Тое ж. На соломняныку надто
86 👁