Старонка 210
◀ / 297 ▶
ма чого тут коло старшых слыпотіты. Судзілавічы Бяроз. СЛЫПЧЫХА, СЛЫПЧЭХА ж. Сляпая жанчына. По сылі ходыла з хлопчыком слыпчыха. Кустын Брэсц. Слыпчэха ходэла раній по хатах. Брашэвічы Драг. СЛЫПЫНДЯ, СЛЭПЭНЖА м. і ж. пагард. Той, хто дрэнна бачыць. От слыпындя, сам положыв тут, а топіро шукае. Кустын Брэсц. Помалу, а то голову розоб'еш, слыпындя, прыгынайся крохы. Судзілавічы Бяроз. Такій став слэпэнжа, под носом нэ бачыш. Каўбы Пін. СЛЫПЫТІТЫ незак. Працаваць, напружваючы зрок. Слыпытіла кажну зыму над кудэлію. Вулька Сіманаўская Драг. СЛЮНЯЎЧЫК м. Ерш. Вэльмо вкусны жараны слюняўчыкы. Бабровічы Івац. СЛЯМАЗАРНЫЙ прым. Дробны. Слямазарный дошч довго ідэ. Ляскова Кобр. СМАГАРЭЛЦЫ, СМАГОРЭЛЦІ мн. Прыгарэлая бульба. Смагарэлцы кажын раз, свінням оддаем. Валішча Пін. Зберы смагорэлці, не трэба выкідаці, я іх люблю. Шылін Бяроз. СМАГЛОНЫКЫ мн. Печаная, смажаная бульба. Смаглоныкы з костра смачные. Адрыжын Іван. СМАЖАНЦЫ, СМАЖОНІКІ мн. Тое ж. На сніданне нажарылы смажанців. Сакалоўка Пін. Звары бульбы на смажонікі. Талмачова Стол. СМАКОЦЫЯ ж. жарт. Смаката. Раней цукеркі смакоцыя была, а зарэ і на іх дзеці нэ дзіўяцца. Шылін Бяроз. СМАЛЬНЯК м. Смаляк. На печы сохлі смальнякі на роспал. Варанілавічы Пруж. СМАЛЯНКА ж. Грыб лісічка. Поўную корзіну прынесла з лесу смалянок. Бор-Дубенец Стол. СМЕЦЕЙКО н. Дробнае, пашкоджанае зерне. Оно смецейко у коробцы осталос, увэсь оўёс высеяў. Шылін Бяроз. СМІТТЕ н. Смецце. Сыстра хутко замыла хату і вынысла смітте. Гошава Драг. СМОКОТАТЫ незак. Змочваць нітку слінаю. Праду, смокочу, спатонькі хочу. Радзеж Малар. СМОКОТІТЫ незак. Ссаць. Дытя мало смокотіло груды. Валішча Пін. СМОЛА ж. Молодзіва. Трэба поглядіты, мо вжэ смола показалася в коровы, пора пудходыть тылытыся. Стай-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 297 ▶