Даўней следі булы смачные, шмальцувка особлыво. Кустын Брэсц.
СЛЕПОТЭНЬ, СЛЕПЭТЭНЬ м. Дзікая пчала. Слепотэнь до дуба леціць, мо там у дупле гнездо. Горталь Івац. Слепотэнь — это дзікая пчола, не своя у садзе. Бастынь Лун.
СЛЕПАК, СЛЫПАК м. Сляпень. Слепак укусэв тэлушку, і вона погезувала. Арэхава Малар. Слыпакы напалы на скотыну, вона позадырала хвосты. Камянюкі Кам. От напыклы слыпакы ногы. Судзілавічы Бяроз.
СЛЕЗЫНА ж. Сляза. Змахнула слёзыну і зноў заспывала. Судзілавічы Бяроз. Слёзына на воку, во-во капнэ. Падкраічы Бяроз.
СЛІНЧЫК, СЛОНЧЫК, СЛУНЧЫК м. Маленькі ўслон. Бабця сыділа на слінчыкувы і чыстыла картоплі. Індычы Кам. Батько зробыв слончыка. Гершоны Брэсц. На слончыку седзела малая. Дварэц Лун. Дасы нам слунчыка сісты? Рыкавічы Жабін.
СЛОВІК м. Слоік. Купіў словіка с павідлам. Гарадзішча Лях.
СЛОКІТА ж. Непагадзь, слата. Слокіта такая на двары. Гошчава Івац.
СЛОН м. Услон. У нашой хаці два слоны поўз вокны стояць. Любань Лун. У кутковы стуяв слон. Падбела Кам. Коля стэны стояў доўгі слон. Лінова Пруж. Памянш. с л о н а к, с л о н о к. Слонок стаяў каля стала. Ліпск Лях. Нідэ мій слонок подівса. Парэчча Пін.
СЛОНЦО н. Сонца. Слонцо свеціць летам жарка. Заліпенне Лях.
СЛОТА м. і ж. Назола. Одчэпыса, слота, нэ оттараскаесса от тэбэ. Каўбы Пін. Прыстала тая слота. Кустын Брэсц.
СЛОНЭШНЫК м. Сланечнік. Вэлыкі вырослы слонэшныкі. Гершоны Брэсц.
СЛЫВКА, СЛЫЎКА ж. Сліва. Слывкы ростуть у городы. Лісяцічы Пін. На мыжі росла слывка. Рагадашч Іван. Сліўкі старые выкопаці можна. Шылін Бяроз.
СЛЫЖКА ж. Кавалак (сала). Позычыв у сусіда слыжку сала. Смольнікі Іван. Дайтэ слыжку сала. Карсынь Іван.
СЛЫЗА ж. Тое ж. З дыжы досталы слызу сала. Ляхавічы Драг.
СЛЫПОТІТЫ незак. неадабр. Ліпнуць да дарослых, уважліва слухаць іх размовы. Іды почытай кніжку, ны-
91 👁