ка з дзіркай збоку для напіткаў, вады. Поўнэе барыло налыв квасу. Глушэц Пруж. Старая Ганка завжды налывала своім унукам барыло яблочного соку. Семяховічы Пін. Ек йіхалы у сваты, трэба було браты барыло бражкы. Кулякі Іван. Памянш. б а р ы л к о, б а р э л ц э. Пад веселле зрабілі поўнае барылко квасу. Калоднае Стол. В барэлцэ соку мало. Бастынь Лун. 2. перан. Непаваротлівы чалавек. Такэ борыло, покі зробыть, то й дэнь пройдэ. Кустын Брэсц. БАР'ЯК м. 1. Сасна. Бар'як часом ростэ і в багні. Забалацце Малар. 2. Сасновае бервяно. Прывіз хорошых бар'яків на хату. Забалацце Малар. БАТУГ, БАТЫГ м. Бізун, пуга. Як свыснэш коня батугом, то быжыть. Гальцы Стол. У пастуха довгый батыг. Сулічава Драг. БАХІЛА ж. 1. Мужчынскі бот. Подай тую бахілу, хтось затягнув. Ляхаўка Малар. Вжэ холодно, натягай бахілы. Макраны Малар. 2. Самаробны глыбокі галёш. Дядько купыў валінкы разом з бахіламы. Кулякі Іван. Трэба на валенкі бахілы, бо мокро стало. Каўняцін Пін. БАХУР м. жарт. або груб. Дзіця. Бахур до бахура. Так аж думаеш, дэ Петя, дэ Коля. Лышчыцы Брэсц. Бахурі под окнамы лазять. Кустын Брэсц. У суседа поўна хата бахуроў. Шылін Бяроз. БАЦ м. Пацук. А у баца які хвост велькі і страшны, ні гэтакі, як у мышы. Пачапава Бар. Многа у нас у хлеві бацоў. Чэрніхава Бар. БАЦЦА незак. Здавацца. Мэне бацца, шчо не гэтак трэба шыці. Перунова Лун. БАЮРЫНА ж. Выбоіна на дарозе. Мы об'іхалы вэлыкую баюрыну. Трудавая Іван. БАЯТЫ, БАЯЦЬ незак. Размаўляць. Довго будытэ шчэ баяты? Хаціслаў Малар. Можэш ты баяць по-польску? Рубель Стол. БЕГАЧ прысл. Многа. У клубі було бегач людзей. Вулька І Лун. БЕКЕШ, БІКЕШ м. 1. устар. Мужчынскае паліто старадаўняга крою са зборкамі ў таліі. Бекеш вжэ ны найдэтэ. Павіцце Кобр. 2. Кароткае паліто. Ужэ бікешы выходять із моды. Залессе Кобр. 3. Куртка. Адзявай цёплы бікеш. Гута Лях. БЕРАСЦЕНЬ м. Гаршчок ці збан, аплецены бяростай. Узялі берасцень і пайшлі па ягады. Юндзілы Пруж. БЗЫКОВАТЫ незак. Гізаваць. Замучылы мынэ гэты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
116 👁