коровы за дэнь, як почалы бзыковаты, то ныяк ны могла рады даты. Судзілавічы Бяроз. БЗЫНІТЫ незак. Гусці (пра насякомых). Пчола бзыныть. Рухча Стол. Комар под вухом бзынів цілу ніч. Кустын Брэсц. БЗЭМЭЦЬ м. Выступ у коміне. Положэв мэло на бзэмэць, а хтось узев. Павіцце Кобр. БІБ, БОБ м. Фасоль. Пушов обрываты біб, хоч він і зэлёный, алэ суп будэ смачный. Моталь Іван. Маты посадыла загін бобу, то трэба ставыты тычкі. Астрамечава Брэсц. БІБУЛА ж. Прамакатка. Чарніла прамакаюць бібулаю. Навасёлкі Бар. БІГМА выкл. Далібог. Бігма ны казала стого. Радаставa Драг. БІГМА прысл. Подбегам. Ішов додому бігма. Белін Драг. БІЕНКА, БІЯНКА, БЫЯНКА ж. Пасудзіна, у якой б'юць масла. Збэвшэ масло, господыня вэмыла біенку. Арэхава Малар. Подай мні біянку, буду быты масло. Кустын Брэсц. Быянка россохлася. Лышчыцы Брэсц. БІЗЬБІН, БІЗЬМІН, БЫЗЬМІН м. Бязмен. Бізьбін був нысправный. Высокае Бяроз. Зважытэ гэтэ бізьміна ны хватыть. Ласінцы Драг. Сусід позычыв бызьміна. Вавулічы Драг. БІЙКА, БОЙКА, БУЙКА, БЫЙКА ж. Гл. біенка. Бійку трэба зробыты нову і більшу. Ляхавічы Драг. От россохлася бойка, нельга й масло збіці. Купаўцы Лун. Повна буйка смэтаны. Ботава Пін. Маты збыла масло і просушыла быйку. Вулька Дастоеўская Іван. БІКУСЫ мн. Расольнік. Господыня подала шчэ тэплые бікусы. Столін. БІЛО, БЫЛО н. 1. Спінка ложка. Повесь ручнік на біло. Коланск Івац. Нэ лезь на было, бо впадэш. Рудня Івац. 2. Драбіны ў возе. Біло трэба заложыці вышшэ. Осаўцы Бяроз. БІЛЗІН м. Бензін. Бумага горыць, а там глядзі білзін. Мікашэвічы Лун. БІНДЗЮГАЙЛА м. экспр. Гультай, абібок. Біндзюгайлу ні да чаго ні разу німа дзела. Манцы Пруж. БІРНА ж. Бярозавы сок. Васною наробілі бірны, о, як любімо піці. Манцы Пруж. БІРУЛЬКА, БЫРУЛЬКА ж. Палачка, ушытая замест гузіка. Як малы быў, дык гузікаў не ведаў, бірульку прычэпіш і добрэ. Любішчыцы Івац.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁