БАЛЯШНІ прым. Стары, колішні. Одзень баляшню сподніцу з галёнамі і будзе хорошэ. Велута Лун. БАМБОША ж., БАМБОШЫ мн. Лапаць, падшыты скураю. Бамбошы вжэ помнять вэльмы старыі люды. Олтуш Малар. БАНДУРА ж. перан. Вялікая рэч. От бандура, нэ знаеш, куды й поставіці. Шылін Бяроз. Поставыв бандуру коло хаты, світ затымняе. Кустын Брэсц. БАНДУРЫСКО м. зневаж. Вялізны, але някемлівы чалавек. От гэтого бандурыска толку ны доб'ешся. Бусні Жабін. БАНДУШКА ж. Гл. балабушка. Бандушка свежая, таму і смачная. Хатынічы Ганц. БАНЁЧКА ж. Бурбалка. Багато банёчок на калюзы — будэ дошч доўго йты. Аўсямірава Стол. БАНЬКА ж. Гліняны збанок з носікам. Налі ў баньку молока. Лахаўка Лун. З банькы добрэ лыты, но чысто вымый, бо молоко шчавіе. Макраны Малар. БАНЯК м. Бідон саракалітровы. Тэпэр одного люцького молока тры банякы було. Гальцы Стол. БАРАБОЛЯ, БАРБОЛЯ ж. Бульба. Маці часто варыла бараболю. Гута Лях. По нышшых месносцях садыты можна барболю. Олтуш Малар. БАРАН м. Прыстасаванне для перамотвання пражы. Возьмы барана, намотай на ёго, потым сушы ныткі. Лукава Малар. БАРАНІЦА, БАРАНЫЦЯ ж. 1. Аўчына. Назбырала бараныць, трэба кожуха пошыты. Ямнік Драг. Бараныці оддалы красыты. Гутава Драг. 2. Ірха. Загуску бараныцю ты зробыв, тяжко будэ сшываты. Закозель Драг. БАРВА ж. Ламачча, галлё. На грэблю возэлэ пэсок і барву. Арэхава Малар. БАРКА ж. Лодка. Нашу барку понэсла вода. Церабяжоў Стол. БАРКАН м. Паркан. Хата обнесена барканом. Цна Лун. Оробушок сыдів на баркані. Боркі Бяроз. БАРСУН м. устар. Лапаць. Калісьці даўно барсуны абувалі. Слабажаны Бар. БАРУХА ж. Бручка. Летась баруха была саладзейшая, а сёліто нешто ні так. Любішчыцы Івац. БАРХАНКА ж. Безрукаўка, што апранаецца на кашулю пад сукенку або кофту. Пошыла маты собі барханку. Гершоны Брэсц. БАРЫЛО, БОРЫЛО н. Невялікая двухдонная бочач-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
118 👁