Старонка 187
◀ / 297 ▶
ПРЫТАЙВАЦЦА незак. Прытварацца. Він прытайваецца, шо спыт. Ставы Кам. ПРЫТУМАНЕТ м. Кашалёк. Прытуманет лежыць на столе. Положы туды грошы. Дварэц Лун. ПРЫТЬМОМ прысл. Вечарам, на змярканні. Прытьмом всэ скопалэ, нэц ны осталось. Харсы Брэсц. ПРЫХА ж. Пыса. Не сунь сваю мокрую прыху. Гошчава Івац. 2. Храпа ў каня. Возьмы коня за прыху, то закільзаеш. Падышча Іван. ПРЫХВАТКАМІ прысл. Укрыўкамі. Прыхваткамі багато не зробіш. Агарэвічы Ганц. ПРЫЧІЛОК, ПРЫЧОЛАК м. Вільчык. Прычілок хаты був подкрашаный. Харсы Брэсц. А галубы на прычолку ўсю раніцу буркавалі. Слабажаны Бар. ПРЫЧЫНДАЛЫ мн. Фокусы. Не показвай свое прычындалы. Угляны Бяроз. ПРЫЯТІ, ПРЫЯТЫ незак. Спрыяць. Чы ж я ій ны прыяла? Вулька Сіманаўская Драг. Прыяты — добра жылаты. Сулічава Драг. ПТАСТВО н. Свойскія птушкі. Трэба покормыты свое птаство. Людвінова Драг. ПУВЗАГІН м. Палова загона. На пувзагінувы пусіялы учоры. Макраны Малар. ПУГА ж. Бізун. У його ны було пугы, і вын коня погоняў дубцэм. Дастоева Іван. 2. экспр. Той, хто непакоіць, перашкаджае (аб дзецях, аб малых свойскіх жывёлах). Чого гэта пуга малая мышае? Сулічава Драг. ПУДВАЛКЭ мн. Ніжні вянок зруба. Трэба в ліс поіхатэ і прывэзтэ дубовы пудвалкэ. Арэхава Малар. ПУДВАЛОЧКА ж. Падваліна. Пудвалочкы в ганку дырывлены. Ляхаўцы Малар. ПУДЛАНКІ мн. Планкі, якія падбіваюцца пад палазы, калі яны з'ездзяцца. Санкі з'іздылыса, мусыв ставыты пудланкі. Дастоева Іван. ПУДНАРАДА ж. Падкладка пад халявы ботаў. Подклады пуднараду. Ляхаўцы Малар. ПУДНЫБЭННЕ н. Скляпенне ў печы. В пычі рузвалылося пуднибэнне. Макраны Малар. ПУДПАЛКА ж. Гл. подпалек. Він з'їв дві пудпалкі. Ляхаўцы Малар. У пычі стоялы смачны пудпалкы. Трудавая Іван. Маты напэклы пудпалкув в пэчы. Радастава Драг. ПУДПІЧЧЭ н. Падпечак. У пудпіччы раній трымалы куры. Заверша Драг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 297 ▶