ПУДРАНОК м. Параненьг звер, птушка. Собака давно гонев пудранка. Арэхава Малар.
ПУДШЕВКА ж. Падкладка ў паліто. Пудшевка у пальтовы була атласная. Бучамля Кам.
ПУДЭЛОЧОК м. 1. Каробачка. Пудэлочок от пудры лежаў на столе. Шэйпічы Пруж. 2. Маленькая шкляная баначка. У ее століку ў пудэлочках розные малеванкі стояць. Усе грошы на іх зводзіць. Белавуша Стол.
ПУЗУБЫТЫСЯ зак. Прарасці (пра насенне). Трэба пусадыты, бо насінне пузубылося. Макраны Малар.
ПУКІР м. Пухір. Опэкла руку, шчо аж пукір выскочыв. Гальцы Стол.
ПУКОС, ПУКІС м. 1. Касьба. Пукіс вжэ почався. Макраны Малар. 2. Доўгая града скошанай травы. На грудку лыжало мніго пукосув. Гершоны Брэсц.
ПУЛАНКА ж. Мышалоўка, пастка. За місяць в пуланку пупалось сорок мышэй. Клейнікі Брэсц.
ПУЛІВАЧКА ж. Лейка. Пулівачка стала тычы. Макраны Малар.
ПУЛЬГАТЫ незак. 1. Разбрызгваць, разліваць. Іш нурмально, ны пульгай. Сулічава Драг. 2. Сёрбаць. Поставлю вам мыску крупныку, да пульгайтэ. Вулька Сіманаўская Драг.
ПУМНІ мн. Месца, дзе пальцы сутыкаюцца з пясцю, калі рука сціснута ў кулак. Я побіла пумні. Церабень Пін.
ПУПЭК, ПУПЭХ м. Пупышка. Пупэкі набрынялі, хутко роспусцяцца. Св. Воля Івац. На вэрбі вжэ пупэхі. Кустын Брэсц.
ПУПЭНОК м. Страўнік. У пупэнковы була жывая пшэныца. Хойнікі Бяроз.
ПУПЭНОК м. Бутон кветак. Сірэнь хутко зацвытэ, вжэ пупынкі е. Плоска Брэсц.
ПУРКАВЭТКА ж. зніж. Матацыкл. Пуркавэтка стоіць коло плота. Дрэбск Лун.
ПУРТОК м. Тканы настольнік з узорамі. Я бачыла на базары вэльмы хорошый пурток. Радастава Драг. Стыл засланы хорошым пуртком. Сварынь Драг.
ПУРЫМЭЦ м. Невялікая булачка. Учора пэкла пурымцы, то діты так смачно ілы. Маладзельчыцы Пін.
ПУСТЭЧА ж. Пустка. На нывы добрэ вродыло жыто, а на пустэчы пропало. Сычэва Іван.
ПУТБОЛКА ж. Футболка. Мойму брату пошылі нову путболку. Пясчанка Бяроз.
92 👁