Ласасіна Пруж. 2. Павець. Дровы склалі ў прымень. Арабнікі Пруж.
ПРЫМОСТОК, ПРЭМУСТОК м. Ляжак ля печы. На прымостку сыдів дід. Маларыта. На прэмустку коло пачэ спав дід. Перавысь Малар.
ПРЫМОСТЫ мн. Тое ж. Пытро з Іваном спеть на прымостах. Замшаны Малар.
ПРЫМЫРГОВАТЫ, ПРЫМЭРГОВАТЫ зак. Памераць. Трэба добра прымырговаты, чы выйдэ платте. Падышча Іван. Трэба прымэрговаты ліпшу зэмлю жэніха. Крыўчыцы Пін.
ПРЫПАСЫЧ м. Падпасак. Мыкіта тыпэр прыпасыч. Гершоны Брэсц. Прыпасыч помогае пастуховы. Ляхаўцы Малар.
ПРЫПЫК, ПРЫПЫЧ м. Прыпечак. На прыпыку стояла шковрода з еечнею. Моталь Іван. На прыпычу стоялы каструлі. Шэбрын Брэсц.
ПРЫСАБЕЧЫЦЬ зак. экспр. Прысвоіць. Прысабечыла ты мой кошык. Навасёлкі Лях.
ПРЫСАДЗЬ ж. Саджанец. А як замацуем прысадзі? Плехава Івац.
ПРЫСКРЫНОК, ПРЫСКРЫНЭК м. Баковачка ў куфры. Пулужы кульцо в прыскрынок. Плоска Брэсц. У прыскрынэк я завсёды грошы кладу. Гальцы Стол.
ПРЫСТАВІЦЬ зак. Паставіць варыць у печ. Прыставіла квас і кашу. Чарабасава Лун.
ПРЫСТАРОНАК м. Застаронак. Снопы клалі ў прыстаронак. Коланск Івац.
ПРЫСТОЛЬНІК, ПРЫСТЭЛЬНІК м. Шуфляда ў стале. Ложкі і вілкі лежаць у прыстольніку. Вулька ІІ Лун. Пушку положы ў прыстэльнік. Велута Лун.
ПРЫСУШЫТЫ зак. Прысушыць, прываражыць. От прысушыла, так прысушыла, сохнэ быз іі. Плоска Брэсц.
ПРЫСЫ мн. Вусы. У ёго вэлыкы прысы вырослы. Плотніца Стол.
ПРЫСЯБРЫЦЦА зак. Паддобрыцца. Прысябрыўся ты нешта да дзеўчыны. Н. Агарэвічы Ганц.
ПРЫТАБАК м. Партсігар. Прытабак лежаў у кармане. Раздзялавічы Ганц.
ПРЫТАБАШНЫЦА, ПРЫТАБАЧНЫЦЯ ж. 1. Скрынка з бяросты для нюхальнага тытуню. У прытабашныцы трымалы табак. Олтуш Малар. 2. Гл. прытабак. Дід выняв прытабачныцю і закурыв. Пугачова Брэсц.
98 👁