ПРОШЫВКА ж. Тое ж. Гэта прошывка робыла настілнык шыршым. Ляхавічы Драг. ПРУЖЫНЫВКА ж. Конны культыватар. Позыч в сусіда пружыныўку. Камянюкі Кам. ПРУЗАК м. Раменьчык. Іван вырызав с шкуры прузака. Вулька Дастоеўская Іван. ПРУЦІК м. Пруток для вязання. Пруцікі зусім тупые. Тартакі Бар. ПРЫБОР м. Ткацкая прылада. Ны погубы прыбора до вырстата. Папіна Драг. ПРЫВЕН м. Сенцы. Вон ціхенько ўвойшоў у прывен. Угляны Бяроз. ПРЫВЗЫ, ПРЭВЗЭ мн. Галіны, якія кладуць зверху на стог. Стужок звэрху скрыплеіцця прывзамы. Ляхаўцы Малар. Шоб вітэр нэ роздув сіно, наварх положэмо прэвзэ. Перавысь Малар. ПРЫГАРКА ж. 1. Падгарэлая ежа. У хаце прыгаркаю пахнэ. Магілёўцы Пруж. 2. Плёнка на параным малацэ. Прыгарка робіцца, як кыпятыш молоко. Спорава Бяроз. ПРЫДАНКІ мн. Удзельнікі вяселля, якія дапамагаюць перавезці пасаг маладой у дом маладога. Прыіхалы прыданкі. Агова Іван. ПРЫДАТОК м. Дабавачны ўчастак зямлі да асноўнага надзела. Сусід получыв прыдатка. Гершоны Брэсц. ПРЫДІРОК м. Кусок поля, узнятай цаліны, што прылягае да вялікага масіву поля. Вжэ згорав свуй прыдірок. Вулька Сіманаўская Драг. ПРЫЗЫЛЫТЫ зак. Прываражыць. Ты хотіла мынэ прызылыты. Падышча Іван. Прызылыты хлопця до сыбэ тяжко. Сулічава Драг. ПРЫЗІРАДЛО, ПРЫЗЫРАДЛО н. Люстра. Чаго ты ўсё тырчыш у прызірадле? Навасады Бар. Купылы шкапа з прызырадлом. Смольнікі Іван. ПРЫКЛУНОК м. Павець (для дроў). Прыклунок збоку хлыва. Сулічава Драг. ПРЫКОРКНУТЫ зак. Задрамаць. Очы зліпаюцця. Прыкоркну на мінутку. Плоска Брэсц. ПРЫМАТКОБОЖЫТЫСЬ зак. экспр. Прымасціцца. Роман прыматкобожывся на лаўцы коло выдра. Падышча Іван. ПРЫМЕН, ПРЫМЕНЬ м. 1. Гл. прывен. Зайшоў у прымен, намацаў дзверы ў хату. Квасевічы Івац. У прымні было цёмно. Коланск Івац. У прымне стаяў яго ровар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁