ПЕЛЕНА ж. Прыпол. Набрала яблок поўную пелену. Пузічы Лун. ПЕНДЭЛЬ, ПЭНДЗЭЛЬ м. Шчотка, якой беляць печ, столь. Пендлі ў нас робяць з травы, якая зовецца рэбрэй. В. Малешава Стол. Дай пэндзля забілэтэ грубу. Заверша Драг. ПЕРАКІНУЦЦА зак. экспр. Памерці. Перакінуўся наш стары. Тартакі Бар. ПЕРАМЕЛ м. Брод. Смело едзь і з возом, там перамел. Дзяніскавічы Ганц. ПЕРАХАЎКНУЦЬ зак. Перабольшыць. Бабуля зварыла суп някепскі, але крышку перахаўкнула солі. Мінічы Лях. ПЕРУЧ прысл. Спачатку. Перуч чым адрэзаць, трэба сем раз адмераць. Галоўчыцы Пруж. ПЕРШАЧКА, ПЫРШАЧКА ж. Карова, якая першы раз ацялілася. Мая карова першачка. Востраў Ганц. Твоя пыршачка богато молока дае. Гершоны Брэсц. ПЕРЭПІЧКА, ПЭРЭПІЧКА ж. Невялікі хлябец. Скорэй перэпічок накідаю. Рубель Стол. Пэрэпічка — як нывылыка булка. Спорава Бяроз. ПЕЧУРЫЦА ж. Шампіньён. Печурыцы ростуць і на сенокосах, і на пасьцьбішчах. В. Малешава Стол. ПЕШНЯ ж. Долата з доўгім чаранком для ачысткі пазоў. Пешня — гэто на палцы долато, можна секці вульі. Дзяніскавічы Ганц. ПІВЗЫНЦЭ н. Апоўзіны. Прывіз з лісу півзынцэ на стыг. Павіцце Кобр. ПІВНІЦА ж. Драўляная бочачка з двума донцамі на квас. Прынесі півніцу, то прыставлю квас. Бастынь Лун. ПІВНЫЦЯ ж. Склеп. Сходы в півныцю по гуркы. Кустын Брэсц. ПІДБЫЛКА, ПУДБЫВКА ж. 1. Ніжняя частка сукенкі, спадніцы, падрубленая другой тканінай. Підбылка в спуднэці нывыліка. Бучамля Кам. 2. Падклад у верхнім адзенні. Ты шыіш плашча з пудбывкою? Пескі Бяроз. ПІЖНЯ ж. Пожня. Тэпэр коровы тылько на піжні пасуть. Гальцы Стол. ПІЗІ мн. неадабр. Слёзы. Оно знае, шчо пізі пускае. Акропна Драг. ПІЗЫННЕ н. Гл. півзынцэ. Каўбы Пін. ПІЗЯ, ПЫЗЯ м. і ж. Плаксун, плаксуха. От, пізя. Акропна Драг. Чого ты плачыш, пызя? Галоўчыцы Драг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁