ПІКУС м. Фікус. У покоі много пікусоў. Навасёлкі Бар. ПІЛІКАЦЬ незак. экспр. Рэзаць тупым. Будзя табе пілікаць па доскам гэтым. Паланэчка Бар. ПІЛКА, ПУЛКА ж. Фартух. Возмы пілку, а то вымочыш сподныцю. Астрамечава Брэсц. Якая добрая пулка. Ваўкаставец Кам. ПІЛО н. Пойла. Занысы коню піло. Гершоны Брэсц. ПІЛОВІНЫ мн. Пілавінне. С-пад пілкі сыплюцца жоўтыя піловіны. Мазуркі Лях. ПІЛЬТЬ м. Кавалак (сала). Купыла капу за пільть сала. Доўбнева Кам. ПІРОГ м. Блін. Уставай, пірагі сьпякліся. Мачай у сьмятану і еш. Ласасіна Пруж. ПІРНАЧ м. 1. Пярына. Раньшій дівка быз пірнача замуж ны йшла. Карсынь Іван. 2. Пухавік. Насця спыть на пырначы, быз наволочкы. Туляцічы Іван. ПІТУШКА ж. Невялікі гліняны гаршчочак. Малако стаіць у пітушцы. Блізная Пруж. ПІЦЬ м. зневаж. Нос. Сэды, бо зарэ як дам у піць. Валішча Пін. ПІШНЯ ж. Невялікі кій, якім падпіраюцца, ідучы па лёдзе. Чоловік з пішнію пэрэходыв чэрэз тонкый лід. Хрысцібалавічы Пін. ПЛАВАК м. Плывец. Ну й плавак с цебэ! Азярніца Лун. ПЛАВУШКА ж. Першая трава. Плавушка вжэ выскаквае, то будэ тыпло. Ботава Пін. ПЛАЗМА, ПЛАЗЬМЯ прысл. Плазам. Дошка в пудлозы лыжыть плазма, кніжка на столі тожэ. Сіманавічы Драг. Воны лыжеть плазьмя. Валавель Драг. ПЛАМЭТЫТЫСЬ незак. Хандрыць. Тэ знов пламэтысся. Дзівін Кобр. ПЛАНКЫ мн. Клямар. Планкамы рувняють стыну. Гершоны Брэсц. ПЛАТТЕ, ПЛАЦЦЕ н. 1. Бялізна. Я прынюс маты праты платте. Ботава Пін. Увэчэры мне трэба позоліць плацце. Цна Лун. 2. Сукенка. Матруна, надзяні чыстае плацце. Востраў Ганц. ПЛАЎ м. Топкае балота. Плав, плывэ, шчо ны можна пруйтэ: ты ідэш, а він дмэця пэрэд тубою. Радастава Драг. ПЛАХТА ж. Саматканая посцілка. Мы вытчымо нову плахту. Ваўкаставец Кам.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁