2. Махры ў хустцы. Купіла хустку з паўрозамі. Квасевічы Івац.
ПАХАДУХА, ПОХОДУХА ж. экспр. Непаседлівая жанчына, якая ходзіць па хатах. Ну й пахадуха твая жонка. Мілейкі Івац. Гэта походуха нэ затрымаецца доўго ў хаце. Нарутавічы Бяроз. ПАХАТНІЦА, ПОХАТНЫЦА, ПОХАТНЫЦЯ ж. экспр. Тое ж. Ад пахатніцы Сцяпулі ніводная навіна не ўцячэ. Калоднае Стол. Знов гэта похатныца до нас ідэ. Гальцы Стол. Маня в нас похатныця. Крытышын Іван.
ПАХВА, ПОХВА ж. 1. Паха. Бабка Настуля кажный раз прыносыла з лісу под пахвою голле. Ляхавічы Драг. 2. Падуздышная ўпадзіна ў жывёлы. Шрам пропоролы коровы коло похвы. Гершоны Брэсц.
ПАХНЮЧЫЙ прым. Пахучы, духмяны. Е пахнючый пэрэц. Відзібар Стол.
ПАЦАНКА ж. Кавалак сала на палачцы, спечаны на агні. Хлопцы паслі коровы і ілі пацанкі. Чвіркі Кам.
ПАЦЕРЫ мн. Гл. патыркі. От хорошы пацёры в молодухі! Сушытніца Малар.
ПАЦЕС м. Столь. Мой старэйшы вымахаў пад самы пацёс. Слабажаны Бар.
ПАЦЫЯТ, ПАЦЫЕТ м. Франтон. У пацыяце выразано акно. Шэйпічы Пруж. Мы поставылы новый пацыят. Сакалоўка Пін. Поможітэ нам пацыета засунуты на хату. Крытышын Іван.
ПАЧАНІНА ж. Апёк. Ох, як ссадзяе пачаніна! Велута Лун.
ПАЧОК м Скрынка. Дід зробыв пачка. Сакалоўка Пін.
ПАЧОНКА ж. Прыбудова. Бацька пачаў будаваць пачонку. Скорцы Пруж.
ПАЧОСЫ мн. 1. Лён пасля апрацоўкі. Начысала пачіс і навыртіла кудэлі. Ляхаўцы Малар. 2. Пачаскі. Пачосы спрала. Дзятлавічы Лун.
ПАЧУРА, ПЫЧУРА ж. Невялікая выемка ў печы. У нашай пачэ дзве пачуры. Хатынічы Ганц.
ПАШНЫЦЯ ж. Збожжа, зерне. Святый Васыль по полю ходыть, жыто-пшэныцю родыть, всяку пашныцю. Зароды, божэ, вам жыто. Радзеж Малар.
ПАШЫПА ж. Ігліца. З хвоіны опала пашыпа. Застружжа Іван.
ПАШЧЭНКА ж. Сківіца (у воўка). Той чоловік взяв вовка за ныжню пашчэнку. Радзеж Малар.
106 👁