Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
ЛЫШЬІР м. Кош. Myŭ лышыр занятый, сып вжэ ягоды в свый. Макраны Малар. ЛЭБАХІ мн. іран. Старая вопратка. Маты выносьвала лэбахі tf высьцёпку. Моталь Іван. ЛЭЖЬІНЬ м. Гл. лежня. Чого лыжыш, лэжынь? Усі люды на роботу пошлы. Какорыца Драг. ЛЭККОБЫТНЫЦЯ ж. Жанчына, што ўмее лёгка жыць. Лэккобытныця лэжыть собі в тэненку, а маты полэ. Сушытніца Малар. ЛЭНДЫЦЯ ж. Клін у рукаве. Лэндыцю трэба в рукавовы зробыты. Арэхава Малар. ЛЭНЬЦЮХ м. Ланцуг. Лэньцюх чэпляемо телушцы на рогы. Ляхаўцы Малар. ЛЭЧМАНЭ мн. Упрыгожанне з медзі, пацеркі. Матрунэ подарылы лэчманэ дочка з зятем. Перавысь Ma.лар. ЛЮХТА, ЛЮФТА ж. 1. Юшка. Піч була ужэ готова, алы ны хватало шчэ люхты. Галоўчыцы Драг. Открый люхту, бо зара будэ поена хата дыму. Высокае Бяроз. Maтэ отсунула люфту, шоб ліпш выходыв дэм. Перавысь Малар. 2. Дымаход. Няправільно зробылы люхты i дым йдэ на хату. Пажэжын Малар. ЛЮФЦІК м. Фортачка. Аткрылі люфцік, каб праветрыць пакой. Навасёлкі Бар. ЛЯГАРА, ЛІГАРА ж. Падваліна, на якую кладзецца падлога. Лягару трэба змяніць, бо пагніла. Гошчава Івац. Лігары дядько прывіз хурошыf стрыжэнысты. Пажэжын Малар. Гл. л а г а. ЛЯДА ж. 1. Прыстасаванне для рэзкі саломы. Бацька прынёс ляду i пачаў рэзаць салому. Арабнікі Пруж. 2. Прылада для падняцця грузаў. Паварочвай ляду вось сюды. Слабажаны Бар. ЛЯДАКО прысл. Дрэнна. Раней людзі жылі лядако. Задуб'е Ганц. ЛЯДОЎНЯ ж. Яма ў пограбе. У пограбе зрабілі лядоўню. Гута Лях. ЛЯК I м. Страх. От напаў на цябе ляк. Велута Лун. Ляк до добра ны прыводыть. Бярозавічы Пін. Хлопчыка опановаў ляк. Лядзец Стол. ЛЯК II м. Сок з капусты. Бочка поўная ляку. Харомск Стол. ЛЯКАЦЦА, ЛЯКАТЫСЬ незак. Палохацца. Ох, я вэльмо часто лякалася. Адвержычы Стол. Кінь завшэ лякався машыны. Вавулічы Драг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ma-.лар, задубе
15 👁
 ◀  / 297  ▶