ЛУЧАК м. Гл. лук 2. Лучак у касе новы трэба, той адламаўся. Падлаззе Лях. ЛУЧКА ж. Каляровая фабрычная шарсцяная пража. Пояса натыкають ны лучкою, a ныткамы сукатымы. Спорава Бяроз. ЛУЧНІК м. Падстаўка для лучыны. Лучыну ўтыкають у лучнік. Бастынь Лун. ЛУЧЬІТЫ незак. Зганяць у кучу. Будэмо лучыты ужэ скотыну. Ляхаўцы Малар. ЛЫВІРКА ж. Вавёрка. Лывірка пырыскакувала з одного дэрыва на другое. Шэбрын Брэсц. ЛЫГАТЫ незак. Глытаць. Мні так болыть горло, шчо я ны могу лыгаты. Маціевічы Жабін. ЛЫГІ мн. экспр. Доўгія тонкія ногі. Hy i плацце адзела, што ўсе лыгі наверсе. Калоднае Стол. ЛЫЖБА ж. Драўляны канёк. С початку трэба навучытыся іздыты на однуй лыжбы. Пажэжын Малар. ЛЫКОВАТЫЙ прым. Такі, што кепска жуецца. Яодмышка ні давалася парсюку, то i сало лыковатэ. Бабровічы Івац. ЛЫМІШКА, ЛЭМІШКА ж. Зацірка. Тыпэр мы варылы лымішку. Карсынь Іван. 3 одного мішка хліб i лымішка. Крытышын Іван. Наварыла якэісь лэмішкы, шо ў душу ны йдэ. Ляхаўцы Малар. ЛЫНДА ж. устар. Посная страва з ільнянога семя з селядцамі. Лынду не ўжываюць i старыя людзі. Мазуркі Лях. ЛЬІНДАВКА ж. Карусель. Хлопцы зробылы лындавку на лёду. Замшаны Малар. ЛЫПЛЯНКА ж. Глінабітная хата. Там жылы в лыплянках. Залядынне Іван. Лыплянкы ж не буду робыты. Кустын Брэсц. ЛЫСУХА ж. Участак зямлі, пазбаўлены расліннасці. На лысуху глянь, які вітёр. Гарадная Стол. ЛЫС ЫНА ж. Тое ж. Лысына — гола містына, пэсок. Гарадная Стол. ЛЫХЫЙ, ЛЫХЭЙ прым. 1. Зношаны (прадмет, прылада). Мышок гэть був лыхый. Пажэжын Малар. Лыхэю сокірыю дров ны насычэш. Літоўск Драг. 2. Злы. Вэльмы лыхый чуловік, тілько i думав зробыты кому зло. Пажэжын Малар. ЛЫШТВА ж■ Планка, рэйка. Лыштву прыбыв, шоб вітёр не задував. Ляхаўцы Малар
Дадатковыя словы
лўчка, лўчнік
16 👁