Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
ЛОПОТУХА ж. Шчарбіна ў касе. Сам наклыплю, бо тэ лопотух наробыш. Аляксеевічы Драг. ЛОСЫНЯТО н. Ласяня. Малэнькэ лосынято ны отходило от статку. Шэбрын Брэсц. ЛОТОК м. Вялікая бочка на збожжа. Потоки на жито бэрыглы, так мэтров з дэсять увійдэ в той лоток. Забалацце Малар. ЛОЎКІ прим. Прыгожы. Г эти вэльмі лоўкі чоловек. Дрэбск Лун. Ах, якш лоўкій матэрыял купила моя сусідка. Камень Пін. ЛОЎКО приел. Прыгожа. На концэрты ловко спивали. Юнішчы Стол. ЛОХІНЫ мн. Гл. лахачэ. В гэтум годови уродили добры лохіны. Астрамечава Брэсц. ЛОШЧЫНА ж. Арэшнік. Мы коло хаты посадили лошчину. Рыкавічы Жабін. ЛОШЧЭВША ж. Старое рэчышча. Тут лошчэвіна, рэчка высохла. Бастынь Лун. ЛУБІНІСКО, ЛУБЯНЬ|СКО н. Поле, на якім рос лубін. По лубініску посею жито. Кустын Брэсц. Осталось ни згораным лубяниско. Гершоны Брэсц. ЛУГ, ЛУЗ м. Шчолак. У лугу попарила нитки. Папіна Драг. Мама наробила лузу. Арэхава Малар. ЛУГОВАТЫ незак. Выбельваць лугам. Луг робляць, у цэбрыку лугуюць. Сварынь Драг. ЛУГЫН м. Лубін. На полі ростэ лугын. Дружба Брэсц. ЛУЖОК м. Сажалка. Ля хаты у яе лужок. Плехава Івац. Кулу старэе хаты у нас був лужок. Імянін Кобр. ЛУК м. 1. Дубец, які схоплівае з трох бакоў драўляную барану. Такая сіла, што лук загне на борону. Рубель Стол. 2. Ручка, якая агібае кассё. Лук у косе обогнёни добрэ. Рубель Стол. ЛУКАЦЬ м. Локаць. Я забіла лукаць. Церабень Пін. ЛУМАЧЧЭ н. Ламачча. Под снопы подкладуютъ лумаччэ. Гершоны Брэсц. ЛУПАЙКА, ЛУПЭЙКА ж. Лупіна. Висип лупайкі з хвартуха ў кош. чКажан-Гарадок Лун. Бульба з лупэйжамі. Бастынь Лун. ЛУПКА ж. 1. Калыска. Дитя лыжало ў лупци i гралося. Угляны Бяроз. 2. Кош, сплецены з карэння. Бацько сплюў лупку. Дзяніскавічы Ганц. ЛУЧАІНА ж. Лагчына. Лучаіны між поля заліло водою. Бастынь Лун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лопотўха
18 👁
 ◀  / 297  ▶