Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
ЛЯЛЬКЬІ мн. Малюнкі ў кніжцы. Дай кныжку, хай дытына лялькы подывыцця. Замшаны Малар. ЛЯМОВКА ж. Шалёўка ў акне ці ў дзвярах. Хорошу лямовку зробылы. Адрыжын Іван. ЛЯМПЭРЫЯ ж. Toe ж. Хутко зробылы i лямпэрыю. Прылукі Брэсц. ЛЯНЬІЦА ж. Ільняное валакно высокага гатунку. А на шчутцы, то пачосы, само хороша, шчо остае ужэ в жмэні лён — ляныца, як шчуткою чэшэш — кужэль. Спорава Бяроз. ЛЯО-СЕ часц. Вунь. Ляо-сё вісіць аб'ява аб калгасным сходзе. Бабровічы Івац. ЛЯПАЦЬ незак. перан. экспр. Гаварыць абы-што. Гэты цэлы дзень ляпае i ляпае. В. Малешава Стол. Шчо ты ляпаеш, людзям надоело слухаць ужэ. Адвержычы Стол. ЛЯПЁЧАК м. Прыпечак. На ляпечку сядзела малая дзяўчынка. Юндзілы Пруж. ЛЯСЁНКА ж. Дэмісезоннае паліто. На ёй была чыстая лясёнка. Велута Лун. ЛЯСКА ж. Дошчачка ў драбіне. Ныкуды я ны noіду, бо в мынэ поламалыся тры ляскы в возовы. Марцінова Драг. ЛЯСКАТЫ 'незак. Пустасловіць. Быры кнышкы i учысъ, ны ляскай абышчо. Вавулічы Драг. ЛЯТАЙКА ж. Печ. Хлопчык іх залез на лятайку. Юндзілы Пруж. ЛЯ TOE часц. Усё-такі. Ля тое я тыбэ любыла. Міжлессе Бяроз. ЛЯХКАВУШКА ж. Легкавая машына. Нейкая ляхкавуш a едзе. Навасёлкі Лях. м МАЗНЬІЦА ж. 1. Драўляны посуд для мазуту. Дядько в далёку дорогу брав с собою усігда мазныцу. Кулякі Іван. 2. перан. Неахайная жанчына. Такую мазныцу нэ варто в хату пускаты. Дзераўная Стол. МАЗУЛЬ, МОЗІЛЬ, МОЗОЛЬ, МОЗУЛЬ, МОЗЬІЛЬ м. Вузел. Скулько ты навязав мазулів? Ваўкаставец Кам. Розвяжы мозіля. B. Якаўчыцы Жабін. Зробы мне мозоль. Сялец Бяроз. Сам вун ростом з мозуль. Цвярдоўка Пін. Хустка в ii була завязана на мозыль. Чвіркі Кам. 9. Зак. 37 l(i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абява, ляхкавўшка, мазўль, мозўль
18 👁
 ◀  / 297  ▶