КОНОПУШКІ мн. Вяснушкі. Конопушкі ў ёго дужэ. Азарычы Пін. КОНОПЯТЫЙ прым. Рабы. Вэн дужэ у конопушках, конопятый. Азарычы Пін. КОНТЁТНЫЙ, КОНТЭТНЫЙ прым. Задаволены. Моя Галя прышла с школы такая контетная, бо получила пятёрку. Маладзельчыцы Пін. КОНЧЭ, КУНЧЕ прысл. Абавязкова. Кончэ тобе было ісці выз могліц. Люсіна Ганц. Кончэ тубі, а як хто другій скажэ. Мікалаева Кам. Кунче тобі трэба йіхаты тыпэр. Судзілавічы Бяроз. КОНЧЫВЛЕ, КОНЧЫВЬЕ, КУНЧІВЬЕ н. Рэшткі нітак асновы. Усталося стылько мныго кончывля. Maкраны Малар. Кончывье здамо унучныкувы, бо з ёго нычого ны зробыш. Мікалаева Кам. Кунчівье высунула з ныта, сплэла в косу i положила на полыцю. Ляхаўцы Малар. КОНЫКЫ жя.Чапёлкі. Подвісь ныт на коныкы, бо трэба ткаты. Ляхавічы Драг. КОНЮК м. Канёк. Нэ трэба була конюкі малому купляты, то вон тогдэ у хаты сэдеў бы. Валішча Пін. КОПАНЬ ж. 1. Ускапаная зямля, ралля. Сёлета вясна ранняя, i копань ужо гатова пад пасеу. Слабажаны Бар. 2. Вадаём. На копані плавав вутва. В. Малешава Стол. КОПАШЦА, КОПАНЫЦЯ, КОПАНЭЦЯ ж. Гл. капач. На гэтэ поле трэ добрая копаніца. Сінкевічы Лун. Тэпэр у колхозы копаныцямы ны /сояшог&.Карсынь Іван. Картоплі в нас копають копанэцыю. Завялёўе Драг. КОПАЧКА, КОПАШКА, КОПУШКА ж. Невялікая рыдлёўка для капания бульбы. Мама копала картоплі i поламала копачку. Здзітава II Бяроз. 2. Гл. капач. Людэ пошлы з копашкамы полоты бураки. Крамно Драг. Зрабілі добрую копушку. Бакуны Пруж. КОПЕК м. Страказа. Копеке летають над лугом. Арэхава Малар. КОПЕРАТ м. Крама. Мы ідэм в коперат за хлібом. Пузічы Лун. КОПЕРАЦЫЯ ж. Тое ж. В коперацыю прэвэзлэ хліб. Перавысь Малар. КОПКАС м. Абцас. Давай пыдлажу копкаса у чоботу. Азарычы Пін. КОПНІСКО н. Месца, дзе была капна. На месці копіцы остаецца копніско, ёго подгребают. Шылін Бяроз
Дадатковыя словы
конопўшкі, кўнче, ісояшог
15 👁