КОПНІЦІ, КОПНЭТЭ незак. Складаць сена ў копы. Я нэ ўмею копніці сено, хоч ты плач. Пясчанка Бяроз. Я буду копнэтэ сыно. Дзмітравічы Кам. КОПСАВКА, КОПСАЎКА м. i ж. зневаж. Маруда. Копсавка прадэ, як мокрое горыть. Кустын Брэсц. Консаўка прышоў нарэшці, трэба было ішы помалей сунуціс. Шылін Бяроз. КОПСАТЫСЬ незак. экспр. 1. Павольна ісці. Konсатымэ баба, копсатымэ, а до нас дойдэ. Сварынь Драг. 2. Марудзіць. Шо там копсаешся довго? Кустын Брэсц. КОПТУР м. 1. Жалезны абруч на коле. Коваль наложив контур на колясо.Велутз Лун. 2. Навес над печчу. Контур трэба побылыты. Кустын Брэсц. КОПУХА м. i ж. Гл. копсавка. От i копуха ты, усе топчешса на одним месці. Альшаны Стол. КОПЭЦ м. Мурашнік. Мурашкі нагорнулі конца, на гэтом месці будут значит ягоды хороши, бо мурашкі знают, дэ лепш обжываціс. Шылін Бяроз. КОРАН м. Ануча. Трэба помыць коран, гразны. Бастынь Лун. КОРДУП, КУРДУП м. Бульба. Учора ми откопале кордуп. Арэхава Малар. У цітым році вродився абы-якый курдуп. Ланская Малар. У нас ростэ нычогый курдуп. Яміца Малар. Выросли добры курдупи. Ланская Малар. KOPMHIK, КОРМНЫК м. Адкормлены вяпрук. Хорошого кормніка дала маці вам. Шылін Бяроз. Вылэз кормнык на двір, а в хлів нияк ни загнати. Гальцы Стол. Добрый кормнык у вас, нычого ни скажиш, удався ду ідла. Мікалаева Кам. КОРНАТКІЙ, КОРНАТКЫЙ, КУРНАТКІЙ прим. Кароткі. Корнаткій хвартух стаў як вымыла ў гарачой водзе. Шылін Бяроз. Корнатка одэжа ўжэ, трэба новэ ўсэ купляты. Сігневічы Бяроз. Курнаткый пінжак пушэв кравэць, от горэ. Мікалаева Кам. КОРОБ м. Дошкі, якімі накрываюць грэбень страхі. Шэ трэба короба зробэтэ i затягнутэ на стріху. Павіцце Кобр. КОРОБКА, КУРОБКА ж. 1. Драўляная аконная ці дзвярная рама. У дэрэвяной хаты вушакы на окна вставляюцца, в кірнічной — коробка. Макраны Малар. Двэры чыпляюцца до коробкі. Забалацце Малар. 2. Абруч. Набы коробку на бочку. Сварынь Драг. 3. Плецены з саломы посуд, якім разносяць корм жывёле. У коробцы вотру
Дадатковыя словы
коптўр, кордўп, курдўп
16 👁