Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
дра да кілбас ужываласа, i да мяса яе добро дабаўляць. Пад'ятлы. Кале'нца н. Каленца, патаўшчэнне ў сцяблах i ў ствалах некаторых раслін. Каб добры вышаў кошычак з саломы, трэбо спачатку адкінуць каленцы, намачыць салому i тады ўжэ плясці. Адэльск. Калё'нія ж. Хутар. У нашай вёсцы пасля камасацыі ўсе пашлі на калёніі. Квасоўка. Ка'ліво н. Каліва, асобная ўзятая расліна. Бульба добро ўрадзіла, пад каждым калівам па пяць-шэсць бульбін i то велькіх. Падкрыжакі. Калізава'ць незак. Прышчапляць. Наш дзед добро ўмеў калізаваць грушы, во i гэту ён калізаваў. Малая Жорнаўка. Калі-ко'лечы прысл. Калі-небудзь, у які-небудзь няпэўны час. Hi бядуй, калі-колечы грошы аддасць, ні прападуюць. Ласосна. Калі'сьці прысл. Калісьці, некалі ў мінулым. Калісьці людзі ні так жылі, як ціпер, хлеба ўдоваль ні мелі. Каменка. Калі'сьціка прысл. Калісьці, даўней. Калісьціка тут лес рос, a ціпер i кусціка німа, чыста поле. Парэчча. Калма'ты прым. Калматы, касматы, кудлаты. У яго галава, як у чорта, калматая, страх глядзець. Караневічы. Кало'да ж. 1. Калода, кароткае тоўстае бервяно. Учора прывёс добрую калоду з лесу, мо кубаметраў два ці больш будзя. Зарубічы. 2. Булей, зроблены з камля дуплістага дрэва. Ашчэ ў маго дзеда калоды былі, пчолы трымаў, рамак у іх ні было. Рацічы. 3. Камплект ігральных карт. Мой тато ашчэ с той вайны кал оду карт прывёз, такія блішчастыя, некія францускія. Лаша. Кало'шанка ж. Павець, прыбудоўка пры адрыне для захоўвання мякіны i сечкі. Як прыехалі з бежанства, та ў іх адна калошанка засталаса, усё згарэло, у ёй i жылі. Кунцаўшчына. Калошанка ні ў кожнаго была, у бедных ні было. Лаша. Калу'н м. Калун, цяжкі тапор з клінападобным лязом для колкі дроў. Гэты калун, відаць, ашчэ дзедаў, ён даўно ў нас. Дзекалавічы. Калу'пашакм. Сплеценая з лазы прылада ў выглядзе паўкаша прамавугольнай формы, якая застаўляеца спераду i ззаду ў возе з рашотчатымі бакамі, каб не выпадала салома. Калісьці калупашкі мой бацька сам плёў, а некаторыя ездзілі купляць да Лунай, на кірмашах прадавалі. Сухая Даліна. Калыва'цца незак. Хістацца, пакалыхвацца. Ішоў бы спаць, а то сядзіць i калываяцца, носам у стол дзяўбе. Саломенка. Ка'льво н. Каліва, асобна ўзятая расліна, сцябліна. Іван меў прывычку: возьме ў зубы кальво мятліцы i грызе яе, выплёувая. Баброўнікі Калькулява'ць незак. Калькуляваць, складаць, вылічваць, рабіць калькуляцыю. Як грошай німа, та як ты ні калькулюй, нічого ні выкалькуеш. Дзекалавічы. Калю'га ж. Гразь, балота. У нас з зімы на дарозі такая калюга, што ні прайсці, ні праехаць возам. Абухава. Каляда' ж. Каляда, даўнейшы абрад хаджэння па хатах у калядныя вечары з віншаваннем, песнямі. Да Cyпрончыка хлопцы з калядой прышлі, міне на руках прыняслі, я бачыла, як прыстаўлялі, як бегаў чорт з рагамі. Селюкі. Каля'днік м. Каляднік, той, хто ходзіць па калядзе. Каляднікі хадзілі па калядзе з авечкай, палохалі малых дзіцей. Копанікі. Каляйні'к м. Падпасак, памочнік пастуха. Я сам быў каляйніком. Пастух як станя да кароў гаварыць, яны падымуць мырсы i слухаюць, што кажа. Лаша. Каля'каць незак. Размаўляць, гаварыць, весці гутарку. Вечарам мужчыны, бало, збяруцца ў адну хату i давай сабе калякаць аб даўнешым, як людзі жылі. Дарашэвічы. Каля'ндра ж. Каляндра, расліна, якая скарыстоўваецца як прыправа. Каляндру i ціпер сыплюць, каб мясо пахло ці сланіна. Яскевічы. Калясі'ць незак. Калясіць, ездзіць па свеце. За свой век дзе ён ні быў, ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

калупашакм, калывацца, калёнія, каліво, падятлы
7 👁
 ◀  / 329  ▶