пакідая калясіць i ціпер, прыпынку яму німа. Лаша. Каля'ць незак. Лаяць, абзываць. Аш страх было слухаць, як ён каляў сваю жонку. Каўпакі. Камадыя'нт м. Камедыянт, прытворшчык. Ён быў ні чалавек, а просто камадыянт, на адных фокусах жыў. Верцялішкі. Камар-піску'н м. Нейкі від камара. Kaмар-піскун на вадзе жыве, у сажалках, пішчыць, таму i піскун. Кунцаўшчына. Камаса'цыя ж. Аб'яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян у адно цэлае, хутарызацыя. Ашчэ да той вайны ў Квасоўцы праведзена камасацыя, усе жывуць на калёніях. Квасоўка. Кама'шка ж. Кузурка, казяўка. Некі бембель на шыі выскачыў, мусі, камашка нека ўкусіла. Сухая Даліна. Кама'шы мн., м. Камаш. Чаравікі з гумовымі ўстаўкамі на баках /устар./. У камашах тулькі ксяндзэ некалі хадзілі. Вялікая Жорнаўка. Ксяндзоўскія купіў камашы, ідзе, як ксёндз. Рацічы. Камзэ'лька ж. Камізэлька. Старыя людзі любяць камзэльку насіць, але ціпер яна з моды выходзіць. Сіўкава. Каміна'р м. Камінар. Пасля вайны кожны тыдзень прыходзіў камінар чысціць каміны, a ціпер чамусьці гэта ні робяць, самому трэбо чысціць. Гібулічы. Каміса'цыя ж. Toe, што i камасацыя, хутарызацыя. Многія былі проціў камісацыі, ні хацелі ісці на хутара. Баранава. Камла'тчына ж. Дрыгва, топкае балота. За сялом была такая камлатчына, што страх ступіць нагой, трава ні расла. Верцялішкі. Камо'рка ж. Камора, халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы. Багаты быў гаспадар, у яго поўна каморка збожа ашчэ лонскаго заўсёды была. Пяслі. Камо'рнік м. Каморнік, спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў. Kaморнікжыў аж у Крынках, як што якое, та туды трэбо было ехаць. Бакуны. Кампанава'ць незак. Сябраваць, быць у таварыскіх адносінах. Як у дзеўках была, та любіла кампанаваць з Гандзяй, заўсёды разам хадзілі. Дзекалавічы. Кампа'нка ж. Кампаньёнка, сяброўка, таварышка. Маю кампанку солтыс у Гярманю выслаў, ні вярнуласа. Пагараны. Камэды'йка ж. Камедыя. Як ставілі камэдыйку ў сельскім клубе, та ўся вёска збягаласа: i старыя, i малыя. Жукевічы. Камэ'ля ж. Пража з суконных, фабрычных нітак. Помню, у нашай Юсты былі вытканы з камэлі андараке такія. Свіслач. Камя'к м. Камяк. Як пасля вайны хлеба ні было, возьмяш камяк кашы i ясі з квасам. Карозічы. Камяні'ско м. Вялікі камень. На лікоўскім полі такі камяніско ляжаў, i таго перацягнулі ў Квасоўку. Лікоўка. Канава'л м. Лекар без спецыяльнай адукацыі, невук у медыцыне /пагард/. Гэта ні дохтар, а канавал, яму коней пакладаць, a ні людзей лячыць. Сухая Даліна. Канапе'лька ж. Песня, якую валачобнікі спявалі ў велікодныя дні дзяўчатам. Канапелька — тонка велька, да віно ж віно зеляно /нар. песня/. Кунцаўшчына. Канапля'нка ж. Самая танная, парцяная хустка фабрычнага вырабу. Keдысь розныя былі канаплянкі, крацястыя такія, чорна з белым i іншыя. Эйсманты. Кана'ць незак. Канаць, паміраць у муках, канчацца. Натто ж цяшко канаў чалавек, папамэнчыўсо, небарака. Кругл ікі. Кандзібо'бер м. Фант, фарсісты хлопец. Кандзібобер некі сватаецца да Мані, ні вядомо, ці пойдзя? Кунцаўшчына. Хадзіць кандзібобярам — паводзіць сябе франтавата, фарсіста, манерна, хвацка. Кандзібобярам ходзіць — хто тут да яго падыдзя. Лаша. Кане'ц м. 1. Край чаго-небудзь. Добро, што ён ухапіўсо за канец дошкі, а то ні вылез бы з рэчкі. Дарашэвічы. 2. Смерць, гібель. Myci, канец немцам прышоў, доўго ім ні панаваць. Рагачы
Дадатковыя словы
абяднанне, каляць, камзэлька, кампанка, камэдыйка, камэля, камісацыя, канаплянка, песняі, іпагарді, іустар
6 👁