Канцы ў воду — у значэнні: ніякіх слядоў не засталося. Як павязлі cyceдзяў у Сібір, так i канцы ў воду, ні слуху ні духу. Баброўнікі. Канё'к м. Спецыяльнай формы чарапіца для накрыцця верха двухскатнай страхі будынка. Канькі ложаць на строп хаты, нікаторыя прывязваюць дротам, каб вецяр ні ззарваў. Круглікі. Кант м. Кант, край, рабро. Як дошкі роўныя, та кант да канта роўно прылягая, i габляваць ні трэбо. Верхполье. Ка'нтар м. 1. Вуздэчка без цугляў для прывязвання каня. Як кантар адзеняш, та ніякі жарабец ні уцячэ, будзя стаяць. Пяслі. 2. Галоўны пеўчы ў сінагозе, арганісту пратэстанцкай царкве. Кажуць, як прышлі Саветы, та той кантар кінуў сінагогу, у школе хорам кіраваў. Індура. Канто'ра ж. Кантора. Спачатку калхозная кантора ў школі была, ціпер пастроілі нову, туды i сельсавет перавялі. Капцёўка. Кантыге'нт м. Прымусовая пастаўка збожжа сялянамі ў перыяд нямецкай акупацыі. Немец назначыў кантыгент, але ні ўспеў ззабраць, ні да таго было яму. Квасоўка. КантьГчка ж. Кантычка, зборнік каталіцкіх царкоўных песень i кантатаў. Баба возьмя дагары нагамі кантычку i чытая, a ні адной буквы ні ведая. Пракопавічы. Канфедара'тка ж. Канфедаратка, польскі мужчынскі галаўны убор. У нас шляхта насіла канфедараткі такія, з кутасікамі, сіняго колеру, аблямаваныя сівым баранчыкам. Занявічы. КанцавьГ прым. Канцавы, які знаходзіцца на канцы. Да нас часто прыходзіў Ёзік канцавы, за вечар накурыць поўну хату. Кунцаўшчына. Канцы' мн. Канцы, астаткі нітак асновы, якія не могуць быць датканы i адразаюцца ад палатна. Канцэ ат кужалю ні доўгія, імі добро што шыць. Зарубічы. Канчо'н. Маларослы, слабы конь. Ці гэта канчо табе воз пацягня, дзе тут яго запрагаць? Рагачы. Канчу'к м. Пуга, бізун. Як сцебануў канчуком па бычку, та той аш прысеў. Малахавічы. Каншча'к м. Дзікае шчаўе. У гаўсе каншчак адзін вырас, сярпом яго ні зрэзаць. Гарны. Каню'чыць незак. Выпрошваць, настойліва дабівацца свайго. Як пачне канючыць, ні атстаня, пакуль ні дасі. Карозічы. Канюшы'нішча ж. Поле, з якого сабралі канюшыну. Канюшынішча як засохня, та ні ўгарэш, коні плуга ні пацягнуць. Сухая Даліна. Ка'па ж. 1. Капа, узорнае пакрывала на ложак. Некалі я сама ткала з баваўняных нітак капы. Эйсманты. 2. Скура, якой пакрывалі клешчы хамута. Як капа добро нацягнута на хамут, та ён інакшы выгляд мая. Лаша. Капава'ць незак. Разумець, цяміць. Капаваць трэбо галавой, мазгамі, а ні нагамі. Гібулічы. Як галава ні капуя, та яму i сілай ні ўдаўбеш. Парэчча. Капаві'ты прым. Кемлівы, здагадлівы, разумны. Капавіты хлопец, нічого ні скажаш, адразу здагадаўса. Вішнявец. Капалю'ш м. Капялюш. Надзеў капалюш i ходзіць сабе, я к пан, што яму. Кульбакі. Ка'пар м. Капёр, металічная або драўляная прылада для забівання паляў. Б'е капар, аж лёскат па рэчцы ідзе. Літвінкі. Капе'ж м. Ніжкі край страхі, даху. Як з ветрам дождж, та i капеж ні паможа, прамочыць. Галаўнічы. Ка'пельку У знач. прысл. Зусім нямнога; чуць-чуць, крыху. Налі капельку, ні шкадуй чалавеку. Горніца. Капе'ц м. 1. Капец, куча агародніны, накрытая ад марозу саломай, прысыпаная зямлёй. Такро'к у ніскіх месцах у капцах бульба замокла, вада падышла. Табала. 2. На'сып са слупам як межавы знак. У канцэ былі капцэ, там начынаяцца наша поле. Лаша. Капе'ц м. Смерць, пагібель. Ну, думаям, мусі, капец будзе, усіх немец падушыць. Балічы. Капі'ца ж. Невялікая капа сена. Як сено
Дадатковыя словы
канчон, канёк, капіца, насып, такрок
6 👁