Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ў капіцах, та ўжэ ні страшно, дождж ні намочыць. Палаткова. Капішо'н м. Капюшон, суконны востраканечны мужчынскі галаўны ўбор. Як дождж, капішон нацягняш на галаву i ўжэ добро. Эйсманты. Каплі'ца ж. Капліца, невялікі царкоўны будынак, малельня. У капліцу на ноч ставілі мрацоў ў трунах. Кунцаўшчына. Капліцу дзеці патпалілі, згарэла, ёй больш як сто рок было. Лаша. Ка'плю прысл. Трохі, зусім нямнога, чуць-чуць. Hi магу сядзець, гочы плюшчацца, мушу хоць каплю заснуць. Круглікі. Капо'та ж. 1. Капот, жаночае хатняе плацце без рукавоў. Мая жонка i ціпер мае сабе капоту, у хаці ходзіць. Бакуны. 2. Мужчынскае верхняе адзенне ў шляхты з шэрага сукна i металічнымі бліскучымі гузікамі. У капотах ездзілі кедысь да касцёла, шыю падвязвалі жоўтымі хусцінкамі. Занявічы. 3. Паліто. У нас капоты шылі з сваго сукна, нікаторыя шылі i з куплянаго. Кульбакі. 4. Бурка, шырокая i доўгая адзежына з даматканага сукна з башлыком. Як ехалі ў дарогу, та бралі з сабой капоты, надзеняш — i ні баішса ні дажджу, ні холаду. Дайлідкі. Капра'ль м. Капрал, воінскае званне малодшага камандзіра ў польскай арміі. Адзін у нас пры паляках даслужыўсо быў да капраля, пасля выгналі. Белева. Капта'н м. Каптан, кафтан, даўнейшая мужчынская i жаночая верхняя адзежына. У каптанах хлопцы тулько святам хадзілі, а так усё у рубашках. Адэльск. Капту'р м. Каптур, жаночы галаўны ўбор, які насілі жонкі багатых гаспадароў. Наша пані Гарбачэўска ў каптурэ ўсё хадзіла. Лугавая. Ка'птус м. Кактус, алое. У нас каптусэ ў кожнай хаці мелі, бо лічылі добрым лякарствам. Лікоўка. Капу'снік м. Месца ў агародзе, дзе расла расада капусты. На капуснік месца ў гародзі добра адводзілі, клалі свіны гной. Галаўнічы. Капу'сніца ж. Бялян-капуснік, шкоднік капусты. Мы капусту заўсёды пасыпаям попялам, кап капусніца ні нападала. Кунцаўшчына. Капу'ста ж. Капуста. Капуста воду п'е, як конь /выслоўе /. Балічы. Капу'т м. Смерць, канец. Myci, капут усім нам будзя, не вытрымаям гэтай навалы. Дзекалавічы. Капці'лка ж. Прымітыўны дымар для падкурвання пчол з анучаў, перавязаных шнурком. Дымароў ні было, зробіш капцілку i ідзеш да пчол, ужэ ні так кусаюць. Рацічы. Капшу'к м. 1. Капшук, мяшочак для тытуню, кісет. Мы табаку ў капшуках ні насілі, а ў дзеда маго быў капшук. Кунцаўшчына. 2. Стары чалавек, які выдае сябе за маладога /ужыв. у іраніч. сэнсе/. Капшук ты стары, дзе табе раўняцца да маладых. Лапенкі. Куды да маладой табе сватацца, капашук ты стары. Баброўнікі. Капы'л м. 1. Капыл, кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак. Як ні было капылоў, та шаўцэ самыя іх рабілі, найбольш з беразіны. Індура. 2. Адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы саней. Kaпылэ рабілі з моцнаго дзерава, з бярозы-чачоткі або з дубу. Сухая Даліна. 3. Перан.: тупы, някемлівы чалавек. Што з гэтым капылом гаварыць, ён усяроўна нічого ні разбярэ. Пракопавічы. Капы'тнік м. Сляды на снягу ад конскіх капытауў. Як будзяш ехаць па капытніку, та з дарогі ні ззаб'ешса. Віцькі. Караба'ваты прым. Загрубелы, каравы, шурпаты. Рукі зусім сталі карабаватыя, сухія, скура пазадзіраласа. Адэльск. Карабе'ц м. Карабок, пасудзіна, сплеценая з лазы, саломы. У карабцэ добро было муку трымаць, ні псаваласа. Бакуны. Карабі'н м. Карабін, вінтоўка. Паліцыянты тады бес карабінаў у вёску баяліса паказвацца. Малахавічы. Карава'й м. Каравай, вясельны абрадавы пірог. Каравай, каравай, каго хочаш — выбірай /з нар. песні/. Лаша. На чужы каравай рота ні разяўляй /прымаўка/. Лікоўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ззабешса, капраль, капцілка, карабец, песніі, сэнсеі, івыслоўе, іпрымаўкаі, іужыв
2 👁
 ◀  / 329  ▶