Карава'йніца ж. Жанчына, якая прымае ўдзел ў выпечцы вясельнага каравая. Каравайніцаў бывае дзве-тры, адна з іх старшая, паказвая, што рабіць. Свіслач. Карава'тка ж. Гальштук. Надзеня караватку, прыбярэцца i думая, што ён нетто. Салаўі. Каравэ'тка ж. Гальштук. Я ні пан, каравэткі ні насіў. Балічы. Каравэтку зрабіць — перарэзаць горла. Я сваму пятуху каравэтку зрабіў, атспяваў свае. Пракопавічы. Караі'м м. У значэнні: здраднік. Караім ты, нідавярак, ні чалавек! Індура. Карале'ўскі прым. Дзяржаўны, пра ceляніна, які ў часы прыгоннага права тры дні працаваў на казённым полі i тры дні на сваім. Казалі, што ў нас палова мужыкоў у вёсцы была каралеўская, а другая палова — пану належала. Пад'ятлы. Кара'лі мн. Каралі, па'церкі. Каралі, кап чывонаго колеру ні мянялі, на ноч мачылі ў гарэлцы. Эйсманты. Каралю'шча ж. Шкарлупіна яйца. Куранята ўжэ павыходзілі, тулькі каралюшчы з яец засталіса. Пундзішкі. Карампу'з м. Маленькі хлопчык/жарт./, карапуз. Карампуз гэты круціцца толькі, каб дзе шкоду зрабіць. Сыпаная Тара. Каранты'ш м. Чалавек нізкага росту. Карантыш, але шырокі ў плячох, дужы, з ім баяліса бароцца хлопцы. Кунцаўшчына. Караспе'йка ж. Сорт ранняй бульбы. Караспейкі много ні садзяць, бо яна тулько скора з зямлі смашна, потым — ні смашна. Сопоцкін. Карата'ць незак. Каратаць, праводзіць час, перажываючы тое, што ён нясе. Пры хворым дзіцяці яна ўжо ні адну ночку каратая. Карозічы. Караўло'дак м. Калаўрот. Во, натта ж добрыя караўлоткі Данілоўскі рабіў, лехкія, прадзеш i ні чуяш. Свіслач. Кара'ць незак. Караць, асуджаць, дакараць. Як былі бацьке, каралі, та трохо слухаў, a ціпер нікого ні слухая. Сухая Даліна. Карачы'мн. Ногі /грубУТы дзе гэта свае карачэ суняш, тут i так месца німа. Лаша. Як піхануў, та той аш карачэ задрав Кругл i кі. Ка'рбія ж. Плеценая з лазы i саломы пасудзіна, з якой сейбіт рассяваў збожжа. Карбію павесіш перат сабой i сеяш жыто ці другое збожа. Азяркі. Карва'тка ж. Гальштук. У нас i даўней хлопцы карваткі насілі, i ціпер яны ў модзе. Абуховічы. Карга'ж. Злая, шкодная старая жанчына /лаянк./. Надаела гэта карга ўсім cyceдзям, усюды яна ўлезя. Кунцаўшчына. Кардзібале'т м. Перан.: скандал, дэбош, буянства. Ён табе кожны дзень як устроіць кардзібалет, та i ат хаты аткажасса. Гожа. Карк м. Ка'рак. Здаецца, нідаўно начальнікам стаў, а карк во які наеў, аж блішчыць. Балічы. Каркаві'на ж. Частка тушы, якая прылягае да карка. 3 каркавіны тлушчу мало, нітопкая, ляпей так варыць i есці. Дарашэвічы. Кармі'ць незак. Карміць, даваць корм, ежу. Кармі свіню мукою, та пойдзя рукою /прыказка/. Лугавая. Карміць на ўбоў — адкармліваць на забой. Сабаку корміць на ўбой i нашто гэта, кап хто спытаў. Пруды. Кармаш ка ж. Кармушка, драўлянае або жалезнае прыстасаванне ў выглядзе скрыначкі, з якой сіропам падкормліваюць пчол. Нальеш поўну кармушку сіропу, i за ноч пчолы выбяруць, сухая станя. Зарубічы. Каро'бачка ж. Невялікая, прадаўгаватай формы пасудзіна з вечкам, сплеценая з лазы i саломы для захоўвання велікоднай спажывы. У каробачку маці наложыць усяго, i нясем свянціць. Лікоўка. Каро'бка ж. Высокая, круглая пасудзіна, сплеценая з лазы i саломы для захоўвання збожжа. Каропка высока, я сам як залез у яе, то ледво выляз. Караневічы. Каро'вічы прым. Каровін, які належыць карове. Каровічы гной халодны, у парніке ні гадзіцца, трэбо класці конскі. Рагачы
Дадатковыя словы
караватка, каравэтка, карак, каралеўскі, каралюшча, караспейка, карачымн, караўлодак, карбія, карватка, каргаж, каркавіна, каробачка, каробка, падятлы, пацеркі, хлопчыкіжарт, ігрубуты, ілаянк, іпрыказкаі
4 👁