Каро'мыслечко н. Нейкае сузор'е неба. Ужэ позно, ля, як Каромыслечко высоко паднялосо, зараз поўнач. Капцёўка. Каро'мысло н. 1. Страказа. Учора гэтых каромыслаў лётало ўима, ні прыпыняліса. Кунцаўшчына. 2. Драўляная дуга з выемкамі на канцах для пераносу на плячах вёдзер. Я нігдачкі на каромыслі вады ні насіла. Лікоўка. Каро'ста ж. Кароста, заразная хвароба скуры. Даўней ат каросты самы лячыліса, масць рабілі з дзёгцю i серкі, шмараваліса, лезлі ў гарачу печ. Лаша. Каро'ўнік м. 1. Кароўнік, памяшканне, для кароў. Ціпер у нас кароўнік ні ў дварэ, a проціў Віхноўшчыны. Свіслач. 2. Яўрэй, які скупляў кароў i цялят па вёсках /устарУ. Мы кожны рок кароўніку прадавалі цялята, a адзін рок у яго купілі цялушачку. Свіслач. Ka'ppa ж. Хвойнае дрэва, з якога бяруць жывіцу. Карру наразаюць, кап сцякала жывіца па луначках такіх. Парэчча. Картава'ць незак. Картаваць, тасаваць карты. Хто ш так картуя, i зноў тыя самый карты да міне прышлі. Грандзічы. Ка'ртачка ж. Фатаграфія, фатаграфічная картка. Гэта картачка, як Віталь у войску быў, тады здымаўсо. Дзекалавічы. Карто'фля ж. Бульба. Картофлі ў гэтым року насыпалі поўны склеп, будзя i сабе i свіням. Сапоцкін. Кару'нкі мн. Карункі. Карункі нашывалі на сарочках, на ніжніх спадніцах, такія пекныя. Эйсманты. Карце'ць незак. Карцець, хацецца /пра неадольнае жаданне што-небудзь зрабіць/. Гэта такі ўжо чалавек, яго аш карціць, кап чужое ўзяць. Адэльск. Карчако'п м. Чалавек, які капаў саматужна карчы. Карчэ для смалярні капал! карчакопы, складалі ў штабяля. Рыбніца. Карчане'ць незак. Карчанець, моцна азябнуць. Што ты тут карчанеяш, ішоў бы ў хату, нагрэўса б. Малышчына. Карчма' ж. Карчма, пітны дом з начлегам у дарэвалюцыйнай Беларусі. Я сама была ў карчме, яна стаяла дзе ціпер школа. Селюкі. Карчма'р м. Карчмар, гаспадар карчмы. У нас карчмаром быў у той час Алтар, добро помню. Гліняны. Карша'к м. Ястраб. Каршак як нагнаў кура пят, так яны просто ў адрыну, тато аж дзве ззымаў. Рацічы. Каршма'ж. Карчма. У Каўбасіне аж дзве каршмы было, адна стяла пат крыжам, другая — на выгані. Калбасіно. Каршэ'ль м. Карак /груб./. Як штурхануў нідавярка у каршэль, так той паляцеў носам у землю. Клачкі. Каршэ'нь м. Карак. Hi лезь да ix, бо ў каршень дадуць. Рагачы. Кары'то н. Выдзеўбаная з тоўстага бервяна пасудзіна з ручкай. Як зарэжуць паршука, та нашы мясо i сланіну ў карыці салілі. Канчатка. Каса'ж. Селязёнка. Як зарэзалі свіню, та каса была ніроўна i зіма будзя ніроўна, пад канец марозная /прыкмета/. Кунцаўшчына. Касава'ць незак. Касаваць, ліквідаваць, замяняць. Насене жыта трэбо касаваць, зусім ні родзіць, вырадзіласо. Луцкаўляны. Касі'во н. Крэсіва. Запалкі былі дарагія, кожны курэц меў касіво, каб выкрасаць сабе агню. Бакуны Kacie'p м. Наша Тома ўжэ другі рок касіерам у калхозі робіць. Батароўка. Касіе'рша ж. Касірша. Гранік касіершу ўзяў замуж, а сам брыгадзірам робіць. Дарашэвічы. Касі'льне н. Кассё, касільна. Дзед наш добро асаджваў касу на касільне, yce прасілі яго асадзіць. Лікоўка. Ка'слаўка ж. Жменя, пасма лёну. Kacлаўкі лёну будзя мало, вазьмі ашчэ крышку. Свіслач. Касма' ж. Жанчына з неахайнай прычоскай /пагард./. Касма, валасоў сабе ні рашчэша, так i ходзіць. Рагачы. Касні'к м. Каснік, вузкая палоска тканіны, якую ўпляталі ў касу. Як у каго косы доўгія, та касніке ўпляталі, каб ляпей трымаліса валасэ. Каўпакі Кастро'г м. Укладзеныя радамі для прасушкі рубаныя дровы. Мы ўжэ адзін кастрог дроў налажылі i ашчэ будзям пілаваць. Рацічы
Дадатковыя словы
kaciep, kappa, зрабіцьі, каромысло, картофля, каршмаж, каршэнь, карыто, касаж, каслаўка, касіерша, сузоре, ігруб, іпагард, іпра, іпрыкметаі, іустару, ўйма
6 👁