Кастры'ца ж. Кастрыца, адходы апрацоўкі лёну. Кастрыцу на тару сыпалі, каб цяплей у хаці было. Бакуны. Касцяні'ца ж. Касцяніца, лясная травяністая ягадная расліна. У Віхноўшчыні много касцяніцы расло, яна зусім нівелькая. Свіслач. Касця'нка ж. Ягада касцяніцы. Мы касцянкі ні елі, бо гэта воўча ягада, казалі. Карозічы. Касы'нка ж. Касынка, хусцінка трохвугольнай формы. Ларыса паразрэзвала добрыя хусцінкі i касынкі парабіла дзецям. Капцёўка. Касьба' ж. Касьба, касавіца. Ашчэ да касьбы наш дзед косу ладзіў ні толькі сабе, a i другім. Рудавіцы. Кася'рка ж. Сенакасілка. Як настане сенакос, та касяркі на балоці тарахцяць па цэлых днях, спакою ім німа. Квасоўка. Ка'та ж. Хата. Пойдзямо да каты, бо позно ужэ, цямнея. Гадуны. Катала'жка ж. Арыштантская, памяшканне для зняволеных. Я, брат, пры паляках ні адзін раз быў у каталажцы, давялоса ўсяго перажыць. Лаша. Катахе'мн. Рагоз, род шматгадовых травяністых водных раслін з цыліндрычнымі катахамі. Дзяцьмі як былі, палезям у пруд, так катахоў i нарвем. Чэхаўшчызна. Каташо'к м. Каташок, коцік. Каташке на вербалозі распусціліса, пчолы ўжэ пыльцу носяць.Табольская Будка. Катлаба'н м. Яма на дне ракі. У катлабан як пападзеш, та ўжэ цяшко выплысці, вада так i цягня на дно. Дарашэвічы. Като'к м. Узятае без дазволу гаспадара збожжа на свае патрэбы /устарУ. Я ад бацькі жыта ні краў, а былі такія, што бралі катка. Клінчаны. Катры'нка ж. Катрынка. Адзін раз у нашу вёску прышлі некія музыканты, адзін з іх на катрынку іграў, другі ў бубен біў. Кунцаўшчына. Кату'х м. Маленькі хлеў, у якім сяляне трымаюць курэй. У нас у катуху гнёзда зробляны, там куры i нясуцца, толькі яйца выбірай. Лаша. Каўдо'ба ж. Калдобіна, выбоіна. На дарозі ну i каўдобінаў, возам ні праехаць. Адэльск. Каўмы'га ж. Неахайная жанчына. Каўмыга, да яе ў хату ні ўлезяш, усюды бруд. Каленікі. Каўне'рац м. Каўнерык. Даўней пекно вышывалі каўнерцы ў рубашках, кожна баба ўмела вышываць. Струбка. Каўпа'к м. Каўпак, галоўны ўбор конусападобнай формы. Даўней старыя мужчыны каўпаке насілі, шапкі стаячыя такія. Рагачы. Каўт/н м. 1. Каўтун, хвароба скуры на галаве. Myci, у яе каўтун на галаве, валасэ спляліса. Балічы. 2. Перан.: неахайная жанчына. Каўтун некі ні баба, ніякаго парадку ў хаці німа. Малышчына. Каўце'ць незак. Жаваць. Зубоў німа, та мясо ў році каўціць i каўціць, ніяк праглынуць ні можа. Бакуны. Ка'фля ж. Кафля. Кафля на печку есць, тулькі вуглавікоў ашчэ ні стае. Батароўка. Кафта'н м. 1. Каптан, даўнейшая жаночая верхняя адзежына. Адэля наша добро шыла дзяўчатам кафтанэ. Абухавічы. 2. Пінжак. Новы кафтан пашыў сабе, а то ні было ў чым высці да людзей. Вялікая Альшанка. Каха'нка ж. Палюбоўніца, каханая дзяўчына. Кавалер, ён ужэ мая сабе каханку, жаніцца будзя. Ферма. Ка'хля ж. Кафля. У нас печка з файнай кахлі, бацька браў недзя там каля Скідзеля. Лікоўка. Каціна'рмус м. Каптэнармус. Наш у тую вайну кацінармусам быў, як служыў у войску. Кунцаўшчына. Кацм ал/х ж. Неахайная жанчына. Кацмалух, зусім дзіцей запусціла, ні глядзіць. Кавалічы. Кацуба' ж. 1. Прылада ў кроснах ў выглядзе клюшкі для замацавання i падкручвання навоя з асновай. Як навой хочаш паткруціць, кацубу падымяш i паткруціш, колькі трэбо. Рацічы. 2. Прылада ў выглядзе драўлянай палкі з суком для мяшання варыва ў гаршках. Як кацуба доўга, та можно гаршчок з печы i ні вынімаць, так памяшаяш. Свіслач
Дадатковыя словы
аліх, касцянка, касярка, каталажка, катахемн, каток, каханка, кахля, каўдоба, каўнерац, каўтін, каўцець, іустару
7 👁