Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Кацубе'шка ж. Toe, што i кацуба. У нас i ціпер кацубешка ляжыць на гарэ, нікому ні патрэбна. Рудавіцы. 2. Перан.: худая, згороленая жанчына. Кацубешка гэта ледво лазіць, а ўсе недзя ідзе, усё ёй мало. Карозічы. Кача'лко н. Качалка, круглая палка для раскачвання цеста або разгладжвання бялізны качанием. Уцюгоў ні было, накруціш на качалко сарочку i валкам качаяш, пакуль глаткай ні станя. Забагонікі. Качалячко' н. Невялікае колка. Другія ў чыжыка ці ў чорта гулялі, а я найбольш любіў качалячко качаць. Дзекалавічы. Кача'н м. Качан, храпка. Як матка крышыць капусту, так i просіш, каб дала качана, крумстаеш яго. Батароўка. Кача'ць незак. Качаць, перамяшчаць з месца на месца. Кал ода тоўстая, ні маглі падняць,тады давай качаць адну за другой пат хату. Свіслач. Качаць калясо — гульня хлопчыкаў з невялікім колам. Збярэмса i давай качаць калёса то ў адзін канец гуліцы, то ў другі. Круглікі. Качаць качулку — гульня хлопчыкаў з невялікім драўляным колкам. Я любіў качаць качулку, набегаясса, ледво да хаты прывалачэсса. Клінчаны. Качу'р м. Качар, самец качкі. Качура пазнаць можно зразу, у яго хвасце закручаны пярынкі, галава блішчыць. Свіслач. КачьГнецм. Расліна зтоўстымі кветкамі, якая расце ў мокрых месцах. Качынец як расцвіце на лузе, та аж у вачах трамкаціць, жаўцея. Табала. Ка'ша ж. Страва з тоўчанай варанай бульбы. Некалі маці паставіць на стол гаршчок бульбяной кашы, кожны чэрпая, стараяцца, кап скварка папала. Кунцаўшчына. Кашамі'р м. Тонкая шарсцяная або баваўняная тканіна. Быў некі мацярыял, ці ён шарсцяны, ці які, ні ведаю, тулькі кашамір называлі. Свіслач. Кашкяну'ць зак. Паварухнуць, пашавяльнуць. Трэбо кашкянуць прысак, можа, ўжэ бульба спякласа. Зарыца. Кашла'ты прым. Пра таго, у каго пакрытыя доўгай поўсцю ці пер'ем ногі. Пятух у нас кашлаты быў, ні мох хадзіць. Зарубічы. Кашмяро'ўка ж. Кашміроўка, хустка з кашаміру. Яшчэ ў мамы была кашмяроўка, ценянькая такая, гэта дарагая хустка. Эйсманты. Кашмяро'вачка ж. Кашміроўка / памянш./ Кашмяровачку сабе завяжаш i добро хадзіць. Ліхачы. Каштава'ць незак. 1. Каштаваць, спрабаваць на смак. Я вашаго пірага каштавала ўжэ, добры ўдаўсо. Скамарошкі. 2. Мець грашовую вартасць. Гэта дораго будзя табе каштаваць, ты яе ні купіш. Сухая Даліна. Кашу'лька ж. Кашулька, дзіцячая кашуля. На тое i Юлька, каб была чыста кашулька /прымаўка/. Батароўка. Кашу'ля ж. Кашуля, сарочка, рубашка. Я кашулю чысто мыла, на бярозу вешала. Я мілого ні любіла, разгаворам цешыла /прыпеўка/. Свіслач. Каю'к м. Канец, пагібель, смерць. Тады i каюк панам прышоў, за тыдзень ні аднаго ні стало. Горніца. Кая'к м. Каяк, лёгкая лодка. Помню, у Мушынскіх каяк быў, на ім мы па возяры плавалі. Караліно. Квактуха' ж. Курыца, якая выседжвае i водзіць куранят. Квактуха зляцела з яец, капошыцца, відаць, есці хоча. Каленікі. Ква'піцца незак. Квапіцца, імкнуцца завалодаць чым-небудзь. Hi было тут на што квапіцца, гэты кошык нічого ўжэ ні варты. Пяслі. Ква'рта ж. 1. Кварта, даўнейшая мера вадкіх рэчываў, роўная 0,70577 літра. Некалі ні такія бутэлькі былі, большыя, цэлая кварта лезла. Клачкі. У корчмах гарэлку прадавалі квартамі. Індура. 2. Металічны кубак /устар./. Падай кварту, чалавекхоча вады напіцца. Пяслі. Ква'ска ж. Драўляная пасудзіна з клёпак для хлебнага квасу. Кваскі былі меншыя за дзешку, іх рабілі ў Байдарах, а можно было купіць у Скідзелі. Галавачы. Квасні'к м. Страва з хлебнага квасу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

згорбленая, кашмяровачка, кваска, кваснік, перем, іпрымаўкаі, іпрыпеўкаі, іустар
4 👁
 ◀  / 329  ▶