Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
бульбы, цыбулі. Постам, перад калядамі, больш кваснік варылі, з хлебам елі. Лікоўка. Квасо'ля ж. Фасоля. У гэтым року завялi сабе тычковай квасолі, а то ўсе просту садзілі. Пагараны. Ква'шаніна ж. Халадзец, квашаніна. 3 квашанінай намэнчысса, трэбо гадзіны тры варыць, пакуль уварыцца. Квасоўка. Кві'та вык. У значэнні: разлічыліся, расквіталіса. Квіта, пане Мікіта /прымаўка/. Дзекалавічы. Квітава'ць незак. Разлічвацца, расквітвацца. Пасля вайны столькі было розных падаткаў, што цяжко было квітаваць. Гарны. Кві'ток м. Квітанцыя. Квітке трэбо заўсёды хаваць, могуць спатрэбіцца. Жукевічы. Кво'та ж. Даход уласніка ў працэнтах ад пазычаных ў доўг грошай. Узяць грошы мажно, але сколькі квоты трэбо будзя плаціць.Занявічы. Квэ'стар м. Жабрак, які хадзіў па людзях з бібліяй /устар./. Квэстар ні браў хлеба, яму давалі толькі грошы, ні менш як 13 капеек. Капцёўка. Ке'пель м. Аплявуха. Добраго даў яму кепеля, будзя ведаць, як чапляцца. Гродна. Ке'рат м. Конны прывад малатарні, сячкарні. Запрагуць у керат дзве пары коней, хлопцы паганяюць, i малацілка аж буіць, малоціць. Батароўка. Ке'йбал м. Хлопчык, хлапчук /іран. устар./ Надаеў мне твой кейбал, усе таўчэцца i таўчэцца пад нагамі. Куцаўшчына. Келб м. Пячкур, рыба сямейства карпавых. Бывала, як выскачыш з волакам на рэчку, так келбаў збанок i наловіш. Кунцаўшчына. Ке'лзаць незак. Кілзаць, класці каню цуглі ў рот. Гэтаго каня трэбо келзаць, а то ні ўтрымаяш, панясе. Круглікі. Ке'ліх м. Келіх, вялікая чарка. Падымям келіхі, Панове, вып'ям за здарове маладых. Занявічы. Келі'шак м. Кілішак, чарка. Жонка крычыць, каб ні заглядаў у келішак, та я i ні гляджу, a вочы заплюшчу i п'ю. Балічы. Ке'льня ж. Кельня, кельма. Як добры муляр, та ў яго руках кельня тулько мільгая. Грандзічы. Ке'пал м. Галава /iран./ Як кепал ні варыць, та, брат, нічого ні будзя, навука сама ні пойдзя. Пракопавічы. Ке'пка ж. Кепка, шапка. Кепку нацягня на гочы i лезя, людзей ні бачыць. Лугавая. Ке'пнуць зак. Памерці /іран. /. Myci, кепнуў, прышоў i на яго канец. Кунцаўшчына. Кепско прысл. Кепска, дрэнна, блага. Кепско справы ідуць, мусі з гэтай зацеі нічого ні будзя. Зарубічы. Кі'дацца незак. Кідацца, кідаць адзін у аднаго чым-небудзь. Дзеткі, кідацца каменьмі ні можно, голаў можно каму разбіць. Капцёўка. Кідацца сяк-так — жыць не вельмі добро, у няпоўным дастатку. Пытаяце, як жывем? Кідаямса сяк-так, якое тут жыце без гаспадара. Агароднікі. Кі'даць незак. Кідаць, працягваць ніткі праз бёрда. Кажды можа кідаць у бердо, сляпы тулькі ні можа. Свіслач. Кікімо'ра ж. Перан.: пачварнага выгляду асоба. Кікімора гэта i зноў да нас нечаголезя. Пышкі. Кіла'ж. Грыжа. Раней ніякіх аперацый на кілу ні рабілі, так i да смерці чалавек хадзіў. Балічы. Кілава'ч м. Пра таго, хто пазбаўлены зграбнасці, спрыту ў рухах /груб./. Кілавачэ вы ўсе, дый годзі, нікудышнія людзі. Рагачы. Кіла'вы прым. Чалавек хворы на грыжу. Myci, ён кілавы, за плугам хадзіць ні можа, ногі шыроко растаўляя. Сухмяні. Кілапа'р м. Няўдала прыгатаваная страва, баланда. Наварыць некаго кілапаpy i кажа: еш. Гродна. Кілбаса' ж. Каўбаса. У нас кілбасы на гарэ заўша віселі, як трэбо, маці дастаня i спячэ на патэльні. Пад'ятлы. Кіле'йша м. Касалап, крываногі чалавек. Кілейша, ідзе з нагі на ногу перавальваючыса. Рагачы. Кілі'шак м. Кілішак, чарка. Выпіў кілішак — i будзя, а то давай i давай, аш пакуль ні набярэцца. Лугавая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпям, квасоля, квота, квіток, кепель, кепнуць, кілаж, кілапар, падятлы, іiран, ігруб, іпрымаўкаі, іустар, ііран
4 👁
 ◀  / 329  ▶