Кіпу'н м. Чалавек хворы на грыжу. Яго i да войска ні ўзялі, бо кілун быў. Кунцаўшчына. Кі'мсьці займ. Кім-та. Ён чуў, што вінаваты перат кімсьці быў, але ні прызнаваўсо. Зарыца. Кіндзю'к м. Страўнік. Як у велькаго паршука, та i кіндзюк велькі, бо добро еў. Свіслач. Кінчы'ба ж. Няўклюдная, сварлівая жанчына /пагард./. Гэтай кінчыбі ніхто ні ўнаравіць, усё ёй ні так, як яна хоча. Кунцаўшчына. Кі'пень м. Кіпень, вар. Hi бяры: гэта кіпень, можаш апарыцца. Лікоўка. Кіраўні'ца ж. Руль веласіпеда. Як апусціш кіраўніцу, та старому ляпей ехаць. Пракопавічы. Кірма'ш м. Кірмаш, вялікі святочны базар. Нашы на кірмаш усе да Лунай ездзілі, парасята куплялі. Плавы. Кірна'ч м. Крываногі мужчына /зневаж./. Ён з малого кірнач, такі ўрадзіўсо. Кунцаўшчына. Кірпа'ты прым. Кірпаносы, з задзёртым носам. Кірпаты хлопчык некі прыходзіў, нівядома, аткуль ён. Гродна. Кіршчы'ны мн. Рэшткі ў дзежцы, якія застаюцца пасля хлебнага квасу. У нас кіршчыны свіням выкідалі. Верцялішкі. Кісе'ль м. Кісель. Кісель ні часто варылі, мо два раза ў нідзелю ўсяго. Свіслач. У нас адна мама любіла кісель, сама наварыць, сама i есць. Дзекалавічы. Кіт м. Кіт, аконная замазка. Кіт як засохня, зубамі ні адарвеш. Кавалічы. Кітава'ць незак. Кітаваць, замазваць кітам прамежак паміж шыбамі i аконнымі рамамі. Вокна кітаваць трэбо, як яны сухія, а так кіт будзя адпадаць. Хамякі. Кіта'б м. Кітаб, рэлігійная кніга мусульман, якія жывуць на тэрыторыі Беларусь Я ў Скідзелі кітаб знайшоў ў аднаго татарына, нівелька кніжачка такая. Гродна. Кі'ха ж. Веласіпедная камера. Дай клею, мусі, кіха прабіта, дух спуская. Рацічы. Кіхі-кі'хі выкл. Гукаперайманне кашля старога /іран./. Кіхі-кіхі — верць, i старому — смерць / прымаўка/. Свіслач. Кі'шка ж. Дэталь у хамуце, зробленая з саломы i абцягнутая скурай. Кішка ў хамуце, кап конь шыі ні ашмуляў. Карозічы. Кі'шкі мн. 1. Кішкі, унутраныя органы. Як адкормлены паршук, та ўсе кішке пакрыты салам. Пракопавічы. 2. Ежа з кішак, начыненых кроўю, крупамі, скваркамі i запечаных; кравяная каўбаса. Найсмашнейшыя кішкі, як c печы дастануць, гарачыя ашчэ. Капцёўка. Кішпава'ць незак. Няўклюдна ісці, перавальваючыся з боку на бок. 3 ім намэнчысса ідучы, ён ледво кішлуя. Кунцаўшчына. Кішла'й м. Касалап; той, у каго няўклюдная паходка. Некі кішлай узяўсо падводзіць, ледво ад яго адчапіласа. Сухая Даліна. Кішчы'ны мн. Рэшткі ў дзежцы ад хлебнага квасу. Квасу німа, адны кішчыны на дне засталіса. Калбасіна. Кішэ'нь м. Кішэнь, кішэня. У яго поўныя кішане грошай, што хоча купіць. Пракопавічы. Даваць давалі, ды з кішаня ні вымалі /прыказка/. Талочкі. Да сэрца ліпня, a ў кішэнь паглядая /прымаўка/. Кунцаўшчына. Кішэ'ня ж. Кішэнь. Не пайду я за старого, бо ў барадзе вошы, а пайду за маладого, бо ў кішэні грошы /прыпеўка/. Свіслач. Кладаві'цца незак. Класціся спаць. Што ты сядзіш, вочы заплюшчыўшы, кладавіса спаць, ужэ позно. Батароўка. Кла'дка ж. Кладка. Як велька вада, та клатку заўсёды зносіць, як яе ні прывязвай. Верцялішкі. Клеб м. Хлеб. Клеб некалі самыя пяклі, ніхто ні купляў. Гадуны. Клей м. Клей. Купіў клей некі, та лепяй трымая нават, як клей сталярскі. Грандзічы. Клей пчаліны — про'паліс, вуза'. Клей пчаліны купляюць на лякарство, памагая, кажуць. Азяркі, Грандзічы. Кле'нчыць незак. Настойліва прасіць, клянчыць. Як пачаў кленчыць, маліставаць — ну, як тут ні дасі, мусяў даць. Дзекалавічы
Дадатковыя словы
кладавіцца, кінчыба, кіпун, кіраўніца, кішпаваць, пропаліс, прымаўкаі, ізневаж, іпагард, іпрыказкаі, іпрымаўкаі, іпрыпеўкаі, ііран
3 👁