Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Кле'цка ж. С крута к апрацаванага лёну. У кудзелю ўлазіло дзве ад сілы клецкі лёну, ні больш. Рудавіцы. Кле'цкі мн. Клёцкі, страва з дранай бульбы ў выглядзе галачак, звараных у малацэ. На вячэру матка наварыць клецак, забеліць малаком i добро паямо. Сухая Даліна. Кле'шня ж. Калоша, калошына. Ціпер зноў мода на шырокія клешні пашла, а некалі, як дуткі, насілі. Зарыца. Клешч м. Клешч. Клешч некі ў шыю ўпіўсо, ледво дастаў. Зарубічы. Мучны клешч — насякомае, якое псуе пшанічную муку. Як зварыш зацерку i кіслая, та гэта ўжэ клешч мучны завёўсо. Кунцаўшчына. Клёк м. 1. Жыццёвая сіла. Жыто зусім прапало, у ім ніякаго клёку німа. Віцькі. 2. Дзіцячая гульня. Я ў клёк натто любіў гуляць, маці на вячэру кліча ні даклічацца. Жытародзь. Клё'кнуць зак. Прапасці, загінуць, змарнець. Гэты рок могуць азімыя зусім клёкнуць, снегу мало на полі. Белева. Клё'мбы мн. Абутак на драўлянай падэшве. Як хто ідзе ў клёмбах, та здалёк чуваць, як па каменях брохая. Бакуны. Клін м. Прарэх, пярэдні разрэз у штанах. Як стары стаў, та клін ні зашпіліць, так i лазіць. Кунцаўшчына. 2. Вузкая трохвугольная ўстаўка ў адзенні. Спадніцы некаторыя зноў шыюць у клінэ, як i даўней было. Кулёўцы. Кліно'к м. Клінок, трохвугольная торбачка для прыгатавання сыра. Як сыроватка сцячэ, та клінок c тварагом паложыш пат камень. Дубоўка. Клі'рас м. Месца для пеўчых у царкве. У нашай цэрві клірас ні велькі быў, усяго чалавек дзесяць пеўчых стаяло. Лаша. Кло'пат м. Клопат. Hi мела баба клопату — купіла парася /прыказка/. Лікоўка. Кло'це н. Рэзкі, востры боль, колікі. Нека клоце ў грудзях, ні дае дыхнуць. Балічы. Кло'ча н. Горшы гатунак лёну. 3 клоча ў нас ткалі радзюшке', мяшке на бульбу, конскія торбы. Кавалічы. Клуб м. 1. Пчаліны рой у зімовы перыяд. Холад, пчолы, відаць, ужэ ў клуб ззабраліса. Казіміроўка. 2. Знешні бок верхняй часткі бядра. Зусім чалавек даўсо, ганавіцы на клубах ні трымаюцца. Пракопавічы. Бач, кабыла зусім схудла, адны клубэ тырчаць. Адэльск. Клу'нак м. Клунак, звязаныя пажыткі. Забірай свае клункі i ўцякай дахаты. Грынёўка. Клу'ня ж. Клуня, пуня. Клуня зусім старая стала, ад ветру паваліцца. Кулёўцы. Клу'стасць ж. Тлушч. Добрая сланіна гэты раз, глядзі, колькі клустасці нацякло. Бакуны. КлуЧты прым. Тлусты. Клусты крупнік, бо мяса свіного добры кусок улажыла. Лікоўка. Клыша'вы прым. Клышаногі, касалапы. Гля, нейкаго клышаваго каня купіў, як ён гараць ім будзя. Лаша. Клыба'ты прым. Кульгавы. I зноў паўзе да нас Ёдаль клыбаты, чаго яго чорт нясе. Адэльск. Клы'баць незак. Марудна ісці, накульгваючы, клыгаць. Зусім дабіў каня, ледво клыбая ўжэ, дзе ім заедзяш. Круглікі. Клыба'ч м. Пра таго, хто ходзіць кульгаючы /груб./. Пакуль гэты клыбач да хаты за клыбая, та слонца зойдзя. Адэльск. Клы'гаць незак. Марудна ісці, накульгваючы. Думалі, зусім без ног застанецца, а зноў вылячылі, ужэ клыгая памалу каля хаты. Малахавічы. Клэ'йша м. Пра таго, у каго нязграбная, касалапая паходка /зневаж./. 3 гэтай клэйшай ісці брытко, ні толькі танцаваць. Рагачы. Клю'ка ж. Загнуты, глюгасты нос /груб./. Што ты звесіў сваю клюку, мусі, у галаву нечаго набраў? Лікоўка. 2. Палка в загнутым канцом. Як клюка ў руках, та сабакаў німа чаго баяцца. Балічы. Клю'мпік м. Мянушка літоўцаў. Літоўцы раней ўсё ў клюмпах хадзілі, таму i празыўку далі ім: клюмпікі. Парэчча. Клю'мпы мн. Абутак на драўлянай падэшве. Клюмпы самы некалі рабілі, ні трэбо было купляць. Парэчча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

клецка, клешня, клустасць, клыбаць, клышавы, клёмбы, ігруб, ізневаж, іпрыказкаі
3 👁
 ◀  / 329  ▶