Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Ключ м. 1. Чарада птушак, якія ляцяць клінам. Як ключ ляціць, та наперадзе заўсёды важак, ён ведае, куды ляцець. Баброўнікі. 2. Вочап, шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро. Ключ той рок памянялі ў студні, а то зусім быў збуцвеў. Сабаляны. Клю'чка ж. Палка з загнутым верхнім канцом, кульбака. Наш дзед заўсёды з ключкай хадзіў; дзе ні ідзе, та ўсё з ею. Дубоўка. Ключке' мн. Прымітыўная прылада для вырабу тоўстых вяровак, канатаў. Раней моды ні было купляць вяраўке, самы выраблялі, спускалі на ключках такіх. Кунцаўшчына. Кляба'ня ж. Плябанія; дом, у якім жыве свяшчэннік. Клябаня ў Лашы, кажуць, старая, яна пастрояна аж да той вайны. Лаша. Кляймо' н. Кляймо, пячатка. Гэта калотка без кляма, могуць сказаць, што крадзена. Зарубічы. Кляката'ць незак. 1. Клекатаць. Бусял як пачне клякатаць, тулькі лёскат ідзе над адрынай. Кунцаўшчына. 2. Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні бульбы. Бульба ў гаршку кіпіць аш клякоча, пара здымаць ужэ. Карозічы. Клякату'н м. Бусел. Бусял, бусял-клякатун, схапіў жабу за каўтун /прымаўка/. Карозічы. Бывала, косім, а клякатун за намі ідзе, жабы ловіць. Сухая Даліна. Кля'кнуць зак. Прапасці, згінуць. Кажуць, у гэтым року бульба можа клякнуць, дажджэ частыя, цяпла німа. Гібулічы. Кля'мка ж. 1. Завала. Дзверы як заложыш клямкай, та спіш спакойна: коней ні вывядуць. Азеркі. 2. Клямка, прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць i зачыняюць дзверы. Ціпер клямак німа, ручкі, замке некія папрыдумвалі. Балічы. Кля'мра ж. Скаба, дужка з вострымі канцамі. Бес клямраў вушаке ні паста в іш, бо разысціса могуць, скасіцца. Лугавая. Клямэ'рка ж. Невялікая спражка. У нашай аколіцы паненкі шылі сукенкі c такімі клямэркамі, кап пякней было. Занявічы. Кля'па ж. Борт; левы або травы край адзення. Як бартоўка добра, та i кляпы будуць глаткія ні згомтаюцца. Бакуны. Клясці' незак. Клясці, праклінаць. Гэта баба ўмела клясці, як пачне, та аш страх бярэ. Гібулічы. Клясці'са незак. Клясціся, прысягаць, даваць клятву. Во якая праўда: кляўсо, што любіць будзя, а сам i месяца ні пражыў. Кунцаўшчына. Кля'ч ж. Кабыла. У міне кляч добра была: як плюнуць, так i ў Гродне — так хадзіла. Эйсманты. Кляшчэ' мн. Клешчы. Драўляная частка хамута, якая складаецца з дзвюх кляшчын. У Лашы быў свой рымар — Бэрбуш, кляшчэ рабіў. Лаша. Конь цягавіты, як даў у хамут, так кляшчэ i паляцелі. Зарубічы. Кмень м. Кмін, пахучае насенне, якое выкарыстоўваецца як прыправа. Я натто люблю хлеб з кменям, пахня добро. Малое Дзямідкава. Кні'га ж. Кнігаўка. Ашчэ снег ляжыць, a ўжэ кнігі прыляцяць, крычаць над балотам. Дзекалавічы. Кні'гаўка ж. Кнігаўка. Кнігаўкі ні даюць прайсці праз луг, так i нападаюць на цібе. Калбасіна. Кні'гі мн., ж. Кніжка. Адзін з чатырох аддзелаў страўніка жвачных жывёл. Як зарэзалі старую карову, та ў кнігах кавалакдроту некагазнайшлі. Пагараны. КньГпа ж. Ныючая, плаксівая, хваравітая жанчына /іран./. Кныпа гэта, нігды ёй ні світая, заўсёды скрыўлена ходзіць. Ферма. Кныпцва'нгі мн. Пласкагубцы, абцугі, канцы ў якіх маюць плоскую паверхню /устар./ Кныпцвангамі скуру добро на капылэ нацягаць, ні парвеш. Індура. Ко'варат м. Рычаг-вага ў калодзежы-жураўля. Ашчэ пастух кароў ні выганяў, а ужэ коварат скрыпеў, воду бралі. Сабаляны. Ко'даўб м. Кадаўб, драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка дрэва. У нас есць такі кодаўб, можа, ашчз прадзедаўскі, пудоў дваццаць у яго лезя жыта. Сабаляны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кляпа, клясціса, кныпцвангі, іпрымаўкаі, іустар, ііран
5 👁
 ◀  / 329  ▶