Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Ко'зны мн. Бабкі, надкапытныя суставы ў жывёлы i косткі гэтага сустава для гульні. У нас усе ў козны гулялі, як прыехалі з бежанства. Свіслач. Ко'йбяды прысл. Такой бяды. Койбяды, хай міне чарніць, як хоча, людзі знаюць, хто я. Сухая Даліна. Кок м. Від дзявочай прычоскі, закручаныя ў вузел валасы на патыліцы. Нашы дзяўчата валасэ закручвалі ў кок, прытыкалі пекнымі грабянямі. Лугавая. Ко'клюш м. Ко'клюш, інфекцыйная хвароба. Коклюш мэнчыць дзіця, як пачне кашляць, та бухая аж заходзіцца. Гарны. Ко'ко н. Яечка /дзіцяч.слова/. Ціхо, дзетка, ні плач, зараз мама табе коко зварыць, будзяш есці. Няцечы. Ко'лко н. Калаўрот. Купіла сабе нека колко ў Ліпску, натто лёхко прадзе. Рацічы. Ко'лмасць ж. Калесная мазь. Даўно ні мазаў воз, скрыпіць, трэбо колмасцю пашмараваць. Кунцаўшчына. Ко'ло н. Кола. Пярэдня коло зусім з'ездзіласо, трэбо мяняць. Дубніца. Ко'льба ж. Ко'рба, ручка. Як возьме за кольбу круціць дзвюма рукамі, та разаке аш шастаюць, саломутолькі падавай. Круглікі. Ко'льчыкі мн. м. ЗавушнГцы. У міне былі кольчыкі залатыя, але рэтко калі насіла, баяласа. Эйсманты. Ко'мін м. Комін. Hi цягня штосьці комін, галкі, пэўно, залажылі гняздо. Гібулічы. Комін вывесці — змураваць, пабудаваць комін. Першы ў нас вывеў комін Ясюк, та ўсе збегліса глядзець, як дым будзя ісці, бо ўсе хаты былі курныя. Казіміроўка. Ко'мкаць незак. Камячыць. Hi давай дзецям кніжак, яны ні чытаюць, a толькі лісты комкаюць i рвуць. Путрышкі. Ко'мшч м. Звязак анучаў, якім у курнай хаце затыкалі адтуліну, праз якую выходзіў дым /устар./. Комшч заткнеш, i ўжэ ў хаці цяплей, дух ні выходзіць. Прывалка. Кон м. Месца або лінія, дзе стаяць удзельнікі гульні. Хлопцы, станавецяса на кон, будзям пачынаць. Кунцаўшчына. Ко'наўка ж. 1. Металічны кубак з ручкай для піцця вады. Вазьмі конаўку ды дай тату напіцца вады. Круглікі. 2. Бітон для малака з накрыўкай. Гэта пасля вайны малако ўсё ў конаўках да Гродна насілі, ціпер калхоз забірая. Гібулічы. 3. Посуд з клёпак у выглядзе кубка для піцця вады, a часамі i гарэлкі. Конаўка каля вядра заўсёды стаяла, хочаш вадэ, нап'ешса. Канчатка. Ко'нік м. Конік, насякомае, якое скача i стракоча крыламі. Вечарам натта ш конікі харашэ стракочуць, здаецца, слухаў бы ўсю ноч. Квасоўка. Ко'нікм. Песня, якую спявалі валачобнікі дзяўчатам у час велікодных святаў. Як трэбо было заспяваць «коніка», та мы пачыналі так: "Добры вечар, панянечко, выйдзі пад акянечко."Пад'ятлы. Ко'ннік м. Гандляр, які скупляў па вёсках коней /устар./. Коннік накупляе коняй, папрывязвая за хвастэ адзін да аднаго, на першаго сядзя i едзя да Індоры. Рагачы. Ко'нскі сляпа'к м. Сляпень, двухкрылае насякомае сямейства крывасмокаў. Як пойдзяш гараць, та ганучкі коням на насэ вешаяш, а то конскія сляпаке як дадуць, та коняй, брат, ні ўтрымаяш, панясуць i з плугам. Рацічы Ко'нус м. Назва кучы шчэбеня, зложанага ў спецыяльны штабель у выглядзе конуса /устарУ. Пры паляках як білі на шашэ каменя, та ў конусы такія складалі, за дзень ледво адзін наб'еш. Зарубічы. Ко'нчык м. Бізун, плётка. Як пацягнуў кончыкам, та хлопяц аш прысеў. Канюхі. Конь м. Конь. У нас конь быў такі, што ні падыдзяш, кусаўсо. Баранава. Навесь канёві торбу, хай пераесць трохі. Адэльск. Быў конь, ды з'ездзіўсо — перан.: быў добры работнік, ды састарыўся. Раней мог горы варочаць, а ціпер што: быў конь, ды з'ездзіўсо. Малышчына. Ко'паніца ж. Копанка, сажалка. Пан прыказаў быў выкапаць копаніцу, кароў паілі. У ёй з Забагонікаў много дзіцей утапіласо. Забагонікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зездзіласо, зездзіўсо, колмасць, кольба, комкаць, конікм, копаніца, корба, набеш, напешса, падятлы, словаі, ідзіцяч, іустар, іустару
7 👁
 ◀  / 329  ▶