Ко'пка ж. 1. Капіца, невялікая капа сена, саломы. Мы спачатку сено грабем у валке, а тады ўжэ ў копкі ложым. Кавалічы. 2. Перан.: тоўстая невысокая жанчына. Гэтай копцы ні памажы — та яна i гароду сама ні праполя. Лаша. Ко'пна ж. Бабка; дзевяць снапоў, састаўленых у кучку для прасушкі i накрытых распасцёртым дзясятым. У нас жыто як пажнуць, у копны ставілі, каб ні прамокло.Табольская Будка. Ко'раб м. 1. Кораб, пасудзіна, сплеценая з саломы i лазы для захоўвання збожжа. Былі такія велькія корабы, што цэлу зіму пляцеш i ні спляцеш. 2. Плеценая з ліпавай кары пасудзіна для ягад. Той рок столькі ягад было, што як пойдзяш, та за раніцу поўны кораб назбіраяш. Рыдзелі. Ко'рак м. Корак, затычка для бутэлек i іншай пасуды. Ціпер i коркі ні патрэбныя, бутэлькі каўпачкамі закручваюцца. Ласосна. Ко'рацм. Пасудзіна, сплеценая з саломы i лазы, для захоўвання збожжа. У корац лезло, можа, 10-15 пудоў жыта. Цыдовічы. Ко'рмнікм. Адкормлены кабан. Кормнік i зноў гатовы, трэбо зараз рэзаць. Баброўнікі. Ко'рпацца незак. Рабіць марудна, няўмела. Трэбо ехаць, а ён нешто корпаяцца, прыбіраяцца, як ніжывы. Гарны. Корт м. Корт, тоўстая, цёмнага колеру баваўняная тканіна для рабочага адзення. Корт найлепей было купляць: ён ні дарагі i моцны. Клачкі. Ко'рча ж. Сутарга. Некалі ат корчы лячылі так: ставілі каля вушака i роўна з галавой выкручвалі дзірачку, астрыгалі валасэ, пазурэ, клалі ў яе i забівалі колікам. I памагало! Лаша. Ко'ршкацца незак. Калупацца, капацца, павольна варушыцца. Ты можаш паспяшацца, а то коршкаясса, як курыца на сметніку. Лікоўка. Ко'стка ж. Косць. Абы костка была, та мясо нарасце /прыказка/. Кунцаўшчына. Ко'ська ж. Ласкальная назва каня. Ля, паглядзі, вун там наша коська пасецца. Зарубічы. Кось-кось выкл. Вокліч, якім падзываюць коней. Як выйдзяш за вёску, як закрычыш: Кось-кось-кось!"— так конь i адазвецца, бяжыць дахаты. Лойкі. Ко'тная прым. Котная, цяжарная /пра авечку, казу, кошку/. Котна, мусі, кошка i зноў навядзе кацянят. Зарубічы. Ко'ўзало н. Каток; расчышчанае месца, пакрытае лёдам для катания. Помню, зробім сабе коўзало i коўзаямсо, пакуль ні сцямнея. Баяры. Ко'ўзацца незак. Коўзацца. Як пачнем коўзацца, аш пакуль хто ні праваліцца падлёд. Бакуны. Ко'ўзкі прым. Слізкі, коўзкі. Лёд вельмі коўзкі, на нагах ні ўтрымаяшса, падаяш. Гродна. Ко'ўтаць незак. П'ючы, пры глытанні ўтвараць глухія гукі. Прывык, п'ючы воду, коўтаць i коўтая, аж брытко слухаць. Сухая Даліна. Ко'ўш м. 1. Коўш. Каўшом воду з склепа ледво выліў, з зімы кожны рок находзіць. Галаўнічы. 2. Металічнае прыстасаванне ў механізмах для чэрпання. Коўш экскаватара мо з тону зараз бярэ зямлі, толькі i пад'язджай машынамі. Ласосна. Ко'хан м. Кавалер, залётнік. Маня наша ўжэ кохана мая, файны хлопяц. Рагачы. Ко'хлік м. У народных забабонах: злы дух, які жыве ў хлявах. Кохлік збівае каню грыву, усероўна, як каўтун. Каб кохлік ні дакучаў каню, проціў жолаба прыбівалі люстэрка. Рацічы. Коц м. Шарсцяная коўдра. Пат коцам добро спаць, ён такі мяхкі i лёхкі. Адэльск. Кош м. 1. Кош, плеценая з лазы круглая пасудзіна. Набярэш цэлы кош бульбы i нясеш свіням. Сухая Даліна. 2. Скрынка ў млыне над жорнамі, у якую засыпаюць збожжа для памолу. Як засыпляш збожа ў кош, лічы, што ўжэ змалоў. Пракопавічы. Ко'шка ж. 1. Кошка, прыстасаванне ў выглядзе якара з трыма кручкамі. У міне кошка добра, як у каго вядро абарвецца, так с студні i дастану. Гродна
Дадатковыя словы
копка, копна, корацм, кормнікм, корпацца, корча, коршкацца, кошкуі, падязджай, пючы, іпра, іпрыказкаі
3 👁