Кошка, саміца ката. Кошка вочы жмурыць, а кіпцюрэ вострыць /прыказка/. Кругляны. Кошка апарасіласа — кошка прывяла кацянят. У гэтым року кошка ўжэ другі раз апарасіласа, трое кацянят i зноў прывяла. Пагараны. Ко'шкацца незак. Марудзіць, корпацца, калупацца. Ноты кошкаясса, людзі ўжэ паехалі ў поле, а ён усе ашчэ прыбіраяцца. Каленікі. Ко'шкаць незак. Варушыць, пераварочваць, злёгку разграбаць. Пачаў кошкаць прысак, аш там — печана бульба, нікаторая зусім згарэла. Кашэўнікі. Ко'шусць, ко'шасць ж. Перхаць. Як кошусць, та, кажуць, трэбо мыць голаў цыбульным наварам, памагая. Перстунь. Ко'шык м. Від дзявочай прычоскі, косы, заплеценыя ў адзін венчык i прымацаваныя на патыліцы. Дзяўчата ўсё косы запляталі ў такі кошык, спількамі прыколвалі. Бакуны. Ко'шыр м. Мясо з пярэдняй часткі тушы каровы ці бычка. Старыя яўрэі тулько кошыр елі, другого мяса ім ні можно было есці. Індура. Ко'шычак м. Валаскі на задніх лапках пчалы для кветкавага пылку. Пчала як набярэ поўныя кошычкі, та яна цяжко ляціць, ледво ўлезя ў ляток. Капцёўка. Кпі'ны мн. Кпіны, насмешкі. Які там гаспадар, з яго толькі адны кпіны строяць. Лугавая. Крава'тка ж. Гальштук. Завяжы мне краватку, а то я ні ўмею добро завязваць. Віцькі. Кра'гелькі мн. Прылада для разматвання маткоў нітак. Надзеняш маток на рашке i давай накручваць ніткі на крагелькі. Копанікі. Кра'ма ж. Крама, магазін, лаўка. Які пан — такая i крама /прымаўка/. Рацічы. Крама'р м. Уладальнік крамы аба прадавец у краме. Крамар у карчме ні адзін прадаваў гарэлку, яму памагала шынкарка. Дзекалавічы. Кра'мень м. Крэмень, вельмі цвёрды камень, які выкарыстоўвалі для высякання агню. Тады ў кожнаго курца быў ў кішане крамень i баначка з цунтарам. Рудавіцы. Кра'мнік м. Прадавец. Усе крамнікі добро жывуць: пакуль каму, та ў іх ужэ есць. Свіслач. Крампава'цца незак. Саромецца. Ён нідзе ні быў, крампавацца будзя перад людзьмі. Занявічы. Крампу'лец м. Моцнага складу чалавек, здаравяка. Ён такі крампулец, што яго ніхто ні здужая. Кунцаўшчына. Крамса'ць незак. Неакуратна, невыразна пісаць. Як пачне крамсаць, та толькі паперу змарнуя. Аульс. Красава'ць незак. Красаваць, цвісці. Летам як пачнуць красаваць васількі, та неяк аж на душэ радасно, як ідзеш праз жыто. Баброўня. Краса'ло н. Красала, крэсіва. Запалкі былі дарагія, та кожны меў свае красало, каб агню здабыць. Лікоўка. Красё'нка ж. Прыстасаванне па плыце ў выглядзе рамкі для замацавання шырыгі /тоўстага кала/, які служыў для тармажэння i затрымкі плыта. Бес красёнак шырыгу магло п скруціць набок, вырваць. Дзекалавічы. Красіво' н. Красала. Красіво мужчыны рабілі c сярпоў старых, адаб'еш кусочак сярпа — i ўжэ красіво маяш. Пракопавічы. Краснагало'вік м. Падасінавік. Мама як пойдзя ў Віхноўшчыну, та адных краснагаловікаў кош набярэ, месца такое ведала. Свіслач. Краснапё'рка ж. Краснапёрка, рыба з серабрыстай луской i ярка-чырвонымі плаўнікамі. Гэтых краснапёрак у нашай рэчцы много было, як пойдзям, та кашом наловім. Кунцаўшчына. Крахце'ць незак. Крактаць. Штосьці наш дзед захварэў, з печы ні злазіць, крахціць. Каўпакі. Крок м. Крык. Дзеці нарабілі кроку i самы ні ведаюць чаго, кажуць, нешто паказаласо. Клачкі. Кро'кацьж. Балота, нізкаебагністае месца. Людзі стаді гарэлку піць, a чэрці па крокаці вадзіць /прымаўка/. Рудавіцы. Тут такая крокаць, што ні пралезці, ні праехаць. Верцялішкі
Дадатковыя словы
адабеш, калаі, кошасць, кошкацца, кошычак, краватка, красёнка, крахцець, крокацьж, іпрыказкаі, іпрымаўкаі, ітоўстага
4 👁