Кро'лік м. Трус. Кролікі добро трымаць, яны натта ш плодныя, мясо смашнае. Пагараны. Кроп м. Кроп. Я к салю, та кроп да гуркоў кладу, каб лелей пахлі. Баранава. Кро'сна мн. Кроены, ткацкі станок. За кросна, што зробіць, майстар некалі браў аш пяць пудоў жыта, даволі дораго. Свіслач. Кроў ж. Кроў. У яго крыві зусім німа, белы, як палатно.Кунцаўшчына. Бела кроў — зацямненне свядомасці, адурэнне. У яго, кажуць, бела кроў, ён чалавека можа забіць, нічого ні помніць. Ліцвінкі. Круге'лькі мн. Прылада для разматвання маткоў нітак. Спачатку ніці з маткоў пераматваюць на кругелькі, a тады ўжэ снуюць на снойніцу. Лікоўка. Кру'жык м. Кубак /устар./. Дай кружык, вадэ напіцца хачу. Завадзічы. Крук м. 1. Крумкач, груган. Крук круку вока ні выдзяўбе /прыказка/. Кунцаўшчына. 2. Перан.: пан, прыгоннік. Гэта крук паехаў у карэці — так казалі на пана. Лаша. Кру'кам прысл. Крукам. Кап ты круком сеў ды ні адагнуўса! Рагачы. Кру'мкаць незак. 1. Крумкаць /пра крумкачоў/. Крук як ляціць, та здалёк чуваць, як крумкая. Рагачы. 2. Крактаць, квактаць /пра жаб/. Жабы ў лузі пачалі крумкаць — пара лён сеяць / нар. прыкмета/. Свіслач. Крумка'ч м. Крумкач, груган. Крумкач, бывае, як занадзіцца, та ўсе куранята пахватая, на куры будзя нападаць. Вішнявец. Крумкачэ' мн. Перан. Жабы. Крумкачэ пад вечар пачынаюць крумкаць, як ціхо станя. Лаша. Кру'мкі мн., ж. Жабы-жарлянкі. Крумкі пачалі крычаць, цяпло будзя. Гродна. Круп м. Месца на хрыбце каня, дзе канчаецца грыва. Так на каня ні сядзяш, трэбо левай рукой узяцца за круп, тады сядзяш. Малая Альшанка. Круп-круп выкл. Вокліч, якім падзываюць куранят. Мая маці, бывала, кіне жменю круп i кліча: круп-круп-круп, каб ішлі есці. Лойкі. Кру'пнік м. Крупнік, крупяны суп, круп'еня. Як паставіць міску крупніку, та дзеці ўраз выпугаюць. Палаткова. Крутану'ць зак. Крутануць, крутнуць. Давай пойдзям, i я хачу крутануць з Марысяй полячку. Баброўня. Круце'ль м. 1. Непаседа. Hy i круцель, a ні адной мінуткі ні пасядзіць на месцы, yce круціцца. Сіўкава. 2. Жулік, ашуканец. Я казаў, ні звязвайса з гэтым круцялём, усероўно абмане. Верцялішкі. Круцё'лка ж. Клаўрот. На ледзяной пляцоўцы ўбіваюць кол, на які надзяваюць кола з жэрдкай, да якой прывязваюць санкі. Некалькі чалавек круцяць кола, санкі хутка нясуцца па крузе. Хто даўжэй утрымаецца на іх, той пераможца. Круцёлку хлопцы як раскруцяць, та на санках ні кажды мог уседзяць, забіцца можно было. Лаша. Круці'цца незак. Круціцца, рухацца на адным месцы. Хлопяц як заблудзіў, та з гадзіну круціўсо, пакуль з лесу вышаў. Зарубічы. Кру'ціцца на языку — успамінаецца забытае. Круціцца на языку, а ніяк ні магу ўспомніць, як называўсо. Бычкі. Кру'чаны прым. 1. Кручаны, бывалы, спрактыкаваны чалавек. Гэта, брат, кручаны чалавек, яго ні правядзеш. Кавалічы. Кручаная булка — крэндзель, вітая здобная булка. Помню, i даўней былі кручаныя булкі, але дарагія былі, як i цяпер. Свіслач. Кручаная пуга — пуга, звітая пры дагамозе спецыяльнай прылады з 3-4 тонкіх вяровачак. Пастухе самы сабе рабілі кручаныя пугі, як скруціць, та, як дрот, прухкая такая. Лаша. Кручо'к м. 1. Пячкур, маленькая рачная рыбка. Якая там рыба, адны кручке ў рэццы водзяцца. Балічы. 2. Мера гарэлкі, роўная 125 гр. Зойдзяш у карчму, вып'еш кручок гарэлкі i ўжэ ў мазгах заверяя, вееялей станя. Дзекалавічы. 3. Невялікая медная пасудзіна ў выглядзе чаркі з ручкай для піцця гарэлкі. Як ачышчаў пажарыско, та знайшоў ашчэ Баркаў кручок; ля, паглядзі які. Свіслач. 4. Прыстаса
Дадатковыя словы
выпеш, жабі, крумкачоўі, крупеня, круцёлка, прыкметаі, іпра, іпрыказкаі, іустар
6 👁