Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ванне ў выглядзе кароткага тонкага пруціка з загібам на адным канцы для вязания. Як даўжэйшы кручок, та i вязаць ямчэй які свэтар ці рука в i цу. Кунцаўшчына. Кру'шня ж. Куча камення. Якое ў нас там поле было, нічого ні расло, адны крушні, камень, грэччына ні хацела расці. Славічы. Крыва'ўка ж. Дызентэрыя, крывавы панос. Як прыехалі былі з бежанства, та натта ш крываўка качала людзей, много памярло. Путна. Крыва'ўнік м. Крываўнік, шматгадовая лекавая расліна з мощным пахам. Мой дзед, як абразаў хто сярпом руку, адразу прыкладаў да раны крываўнікам, i, ведаеце, кроў пераставала ісці. Загорцы. Крывіндзя'ж. Пра жанчыну, якая часто хварэе i ў дранным настроі. На гэту крывіндзю гляняш — i сам скрывішса. Лаша. КрывьГ прым. Крывы, выгнуты, не роўны. У шляхты загоны былі ні такія, як у нас, а крывыя, заклістыя, як яны казалі. Кунцаўшчына. Крывая пяце'лька — плаксівая дзяўчынка. Гэ, гэта крывая пяцелька, тулькі плача i плача, сцішэня німа. Свіслач. Крывое шыло — выгнутай формы шавецкае шыло. Бес крывого шыла, браце, усцелькі ні прышыяш. Індура. Кры'га ж. 1. Крыга, ільдзіна. Hi здумай пераяжджаць на чайцы, крыгі ідуць. Селюкі. 2. Пласт чорнай глебы. Во, якія крыгі чорнай зямлі з-пад плуга адвальваюцца. Сухая Даліна. Крыжавы' прым. Крыжавы, які мае адносіны да крыжа. Крыжавы дуб, бо пат крыжам расце. Парэчча. Крыжавы вугал — кладка бярвенняў перакрыжаваным спосабам пры будове хаты. Старая хата ў крыжавы вугал зрублена, некалі так ўсе ставілі. Бакуны. Крыжавая дарога — дарога, якая перасякаецца другой дарогай. Кажуць, на крыжавой дарозі заўсёды блуд людзей вадзіў. Лойкі. Крыж-накры'ж прысл. Крыж — накрыж; у форме крыжа. Як падвяжаш вельку хустку крыж-накрыж, пад рукі, та ўжэ вецер ні прадуя. Літвінкі. Кры'пець м. Частка дзіцячага калу. Дзіця наробіць крыпцяў, а яна i ні 6ачыць. Балічы. Крысо' н. Крысо, пала. Ты бачыш, адно крысо атрымаласо чамусьці каротшае, ні даглядзеў кравец. Бакуны. Крыць незак. Вадзіць, выконваць самыя цяжкія абавязкі /звычайна пры гульні ў хованкі/. Давайце вызначым, каму крыць. Скамарошкі. КрьГшку прысл. Трошкі, зусім нямнога, крышачку. Крышку адпачні, а то зусім замудохаўсо. Свіслач. Крышчы'ны мн. Астаткі ў дзежцы пасля хлебнага квасу. Квасу ўжэ німа, адны крышчыны ў дзежцы. Караневічы. Крэ'мавы прым. Крэмавы, белы з жаўтаватым адценнем колер. Ён чамусьці крэмаву рубашку любіць насіць, вымыя i зноў носіць. Горніца. Крэ'ндзель м. Абаранак. Крэндзяле куплялі, самы ні пяклі, тулькі часамі матка з цеста адзін які зробіць, спячэ дзіцяці. Кавалічы. Крэнк м. Канец, смерць. Крэнк на іх прышоў, адпанавалі ўжэ немцы. Кунцаўшчына. Крэнтам-бэ'нтам прысл. Бестурботна, гультаявата, ўхіляючыся ад работы. Гэты чалавек пражыў свой век крэнтам-бэнтам, хіба ён што рабіў. Верцялішкі. Крэ'та ж. Крэйда. Каб дзе крэты трохі дастаць ды хату пабяліць. Караневічы. Крэ'ўны прым. Сваяк, родзіч. Ён па цётцы мне некі крэўны прыходзіцца, але ўсероўна свой. Занявічы. Ксёндз м. Ксёндз, служыцель культу ў католікаў. Ксёндз кажа: падай божа, што высока, а што нізка, сам вазьму / прыказка/. Пяслі. Поп i ксёндз — браты родныя /прыказка/. Лаша. Ку'бал м. Кубел, начынне з клёпак у выглядзе высокай бочкі для захоўвання збожжа i іншых рэчаў. У кубал жыто сыпалі, ашчэ i ціпер вун у каморцы стаіць. Гібулічы. Куба'нка м. Шапка ca смушкавым а колышкам i плоскім верхам. Да той вай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крушня, крывіндзяж, крыпець, крэндзель, крэта, кубанка, прыказкаі, хованкіі, ізвычайна, іпрыказкаі
3 👁
 ◀  / 329  ▶