Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ны ў нас нікаторыя мужчыны кубанкі насілі, але мало, ні было дзе купіць. Струбка. Куба'рка ж. 1. Бляшаная баначка. Во, дай гэту кубарку, хай дзіця пагуляе. Каленікі. 2. Бляшаная баначка для захоўвання тытуню. Бывало, накрышыш сабе ў кубарку тытуну i за дзень высмаліш. Сухая Даліна. Куба'тарка ж. Інкубатарка. Кубатаркі нідобрыя куры, натто ж палахлівыя, паверху ходзяць. Свіслач. Ку'бачкі мн. Белыя гарлачыкі. Нашы хлопцы на чайку сядуць i едуць рваць кубачкі, a яны такія харошыя, харошыя! Свіслач. Ку'бел м. Начынне з клёпак з вушкамі i векам для захоўвання саланіны i мяса. Дзе, пытая, сланіну ў вас coляць — у кублах? Верцялішкі. Ку'белец м. Кубелец, невялікі кубел. I ціпер у нас недзе кубелец, сланіну некалі ў яго клалі. Капцёўка. Ку'бік м. Кучка хворасту ў лесе, якая мае форму куба, прызначана для прадажы насельніцтву. Адзін раз, як прыехалі кубікі браць, та ваўчанят знайшлі. Зарубічы. Некалі хварост у лесі i той прадавалі кубікамі. Грыўкі. Кубра'к м. Тужурка, мужчынская кароткая адзежына з самаробнага сукна. Хлопцы i мужчыны кубраке сабе шылі, а найбольш усе ў Крынках шылі. Бакуны. Ку'даса ж. Мяцеліца, завіруха, завея. Глядзі, на дварэ якая кудаса, свету ні відаць.Карозічы. Куда'х-тах-тах! выкл. Гукаперайманне кудахтания курэй. Курыца як знясецца, так i закрычыць: кудах-тах-тах, а пятух ёй памагая. Батароўка. Кудзе'льніца ж. Дзяўчына або жанчына, якая хадзіла з калаўротам i кудзеляй па хатах прасці. Прыбяры ў хаці, а то кудзельніцы прыдуць. Прыгодзічы. Некалі хлопцы да кудзельніц хадзілі, песні спявалі. Пальніца. Кудзе'ля ж. Кудзеля, валакно лёну, апрацаванае для прыгатавання пражы. Як маладая была, та с кудзеляй хадзіла да сваіх кампанак. Рудавіцы. Ку'дла ж. Пра жанчыну з ускалмачанымі валасамі. Кудла гэта нігды валасоў ні расчэша, так i поўзая. Дзекалавічы. Кудла'ч м. Пра чалавека з ускудлачанымі валасамі; касмач. Кудлач, аш страх глядзець, на чорта падобны. Віцькі. Ку'длы мн. Пасмы валасоў. Прычасаў бы сабе кудлы, а то так i ходзіш. Каўпакі. Кудо'й прысл. Куды, у якім напрамку. Чалавеча, кудой мне тут праз рэчку перайсці? Ферма. Кудраўцы' мн. Кудзеркі. На маім кані кудраўцы ўюцца /нар. песня/. Зарыца. Куды'прысл. Куды. Хлопцы, вы куды так рано ідзеця? Лаша. Куды-ко'львек, куды-кольвечы прысл. Куды-небудзь. Пайду куды-кольвячы, каб i гочы ні бачылі вас. Кульбакі. Ён, можа, куды-кольвек i паступіць, бо вучыцца нікепско, голаў мая. Кадыш. Ку'жаль м. Кужаль, палатно з ільняных нітак. Кужаль ткаць зусім ні цяшко, ні тое, што якія там родна. Свіслач. У нас кужаль было дзе бяліць, мы на балоці слалі, пасыпалі попялам, палівалі вадой, каб белы быў. Баранава. Куза'ка ж. Казяўка, кузурка. Ля, паглядзі, нека кузака паўзе, каб дзіця ні ўкусіла. Дарашэвічы. Ку'заў м. Кузаў. У кузаве машыны зімой ні паедзяш, адубеяш. Сколабава. Кузне'чык м. Конік. Во, чуяш, як кузнечыкі расспяваліса, гэта на пагоду паказвая. Адэльск. Ку'ка ж. Ранка, болька /дзіцяч. слова/. Hi бяры ножыка ў рукі, а то куку зробіш. Скраблякі. Ку'кіш м. Фіга, дуля. Ізноў хочаш міне абдурыць, a кукіш ты бачыў? Літвінкі. Ку'кла ж. Заламаны i золытаны пук жытніх сцяблін, які, па ўяўленню забабонных людзей, мог наклікаць бяду на гаспадара нівы. Мы куклы баяліса, абжыналі яе левай рукой i кідал прас сібе, выносілі на дарогу. Клачкі. 2. Род жаночай прычоскі /сабраныя ў касу i закручаныя ззаду валасы/. У Кругліках дзяўке косы ўсе закручвалі ў куклы, прыколвалі шпількамі, мода такая была. Круглікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

валасыі, зблытаны, кубарка, кудзельніца, кудыпрысл, кука, кукла, песняі, словаі, ідзіцяч, інар, ісабраныя
4 👁
 ◀  / 329  ▶